Леў Багавіцінавіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леў Багавіцінавіч
пісар вялікі літоўскі
1487 — 1490
пісар вялікі літоўскі
1502 — 1503
ключнік берасцейскі[d]
1487 — 1495
чашнік вялікі літоўскі
1501 — 1505
Папярэднік Андрэй Дрожджа[d]
староста крамянецкі[d]
 — 1502
Папярэднік Андрэй Аляксандравіч Сангушка[d]
Пераемнік Юрый Монтаўтавіч[d]

Смерць не раней за 1505
Род Багавіцінавічы
Бацька Багавіцін[d]

Леў Багавіцінавіч (? — пасля 1505) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са шляхецкага роду Багавіцінаў (Багавіцінавічаў) герба «Пелікан». Нарадзіўся ў сям’і Багавіціна.

Каля 1487 года пачаў працаваць у канцылярыі ВКЛ. Пісар вялікі літоўскі ў 1487—1495, 1502—1505, ключнік берасцейскі ў 1487—1495 гадах, чашнік вялікі літоўскі ў 1501—1505 гадах, намеснік (дзяржаўца) крамянецкі з 1502 года.

Ад вялікага князя літоўскага Аляксандра ў 1497 годзе атрымаў маёнткі Шчураўцы і Фамінцы на Брацлаўшчыне, у 1501 годзе — с. Ворцель (Дакудава) у Берасцейскім павеце, якое ператварыў у горад з магдэбургскім правам. Валодаў таксама маёнткамі Радванічы ў Берасцейскім павеце, Навасёлкі і Неплі на Падляшшы, сёламі каля Браслава.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]