Леў Васільевіч Русакоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Леў Васільевіч Русакоў
Сцяг Міністр мясцовай прамысловасці БССР
1977 — 1984
Кіраўнік урада Ціхан Кісялёў
Аляксандр Аксёнаў
Уладзімір Бровікаў
Папярэднік Дзімарфант Данілаў
Пераемнік Мікалай Косцікаў

Нараджэнне 7 ліпеня 1928(1928-07-07)
Смерць 1986
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць міністр, партыйны дзеяч

Леў Васі́льевіч Русако́ў (7 ліпеня 1928, Мінск1986) — беларускі дзяржаўны і гаспадарчы дзеяч, міністр мясцовай прамысловасці БССР (1977—1984).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Мінскую вышэйшую партыйную школу (1960), планава-эканамічны факультэт БДІНГ імя В. В. Куйбышава (1967).

Працаваць пачаў у 1949 годзе ў дэпо станцыі Орша качагарам, затым стаў памочнікам машыніста, сакратаром вузлавога камітэта камсамола, машыністам паравоза. З 1953 года на камсамольскай рабоце: абіраўся другім, потым першым сакратаром Аршанскага гаркама ЛКСМБ, пасля член бюро Аршанскага гаркама КПБ, член ЦК ЛКСМБ. У 1960 годзе стаў інструктарам Віцебскага абкама КПБ, у 1964 годзе быў абраны першым сакратаром Аршанскага гаркама партыі. У 1970 годзе заняў пасаду намесніка міністра, а з 1977 міністра мясцовай прамысловасці БССР. З 1984 года быў прызначаны пастаянным прадстаўніком Савета Міністраў БССР пры Савеце Міністраў СССР, затым — намеснікам генеральнага дырэктара Беларускага рэспубліканскага НВА «Комплекс».

Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1975—1985), кандыдатам у члены ЦК КПБ (1981—1986).

Леў Васільевіч Русакоў памёр у 1986 годзе, пахаваны ў Мінску.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Русаков Лев Васильевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 542. — 737 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • РУСАКОВ ЛЕВ ВАСИЛЬЕВИЧ(руск.)  // Белорусский государственный экономический университет в биографиях преподавателей и выпускников. 75 лет (1933—2008). — Мн.: БГЭУ, 2008. — С. 298—299. — ISBN 978-985-484-515-9.