Леў Васільевіч Садоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Леў Васільевіч Садоўскі
Дата нараджэння: 1827
Альма-матар:
Узнагароды:

Леў Васільевіч Садоўскі (1827 — ?) — архітэктар[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1827 годзе[1].

Выхаванне атрымаў у Пецярбургскім будаўнічым вучылішчы[1] і па сканчэнні курса з чынам калежскага рэгістратара, быў прызначаны ў чарнігаўскую губернскую будаўнічую і дарожную камісію архітэктарскім памочнікам[1].

У 1865 годзе Л. Садоўскі быў прызначаны малодшым інжынерам будаўнічага аддзялення чарнігаўскага губернскага праўлення і, праз два гады, узведзены ў званне архітэктара[1]. У 1874 годзе прызначаны пензенскім, а потым (у 1879 годзе) мінскім губернскім архітэктарам. У 1882 годзе прылічыўся да Міністэрства, а ў наступным годзе выйшаў у адстаўку[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Кіраваў працамі па будаўніцтве ў г. Бялінскім Свята-Пакроўскага сабора[2][3].

Разам з К. Хршчановічам з’яўляецца аўтарам праекта Мінскіх прысутных месцаў.

Зноскі