Леў Вітальевіч Наважылаў
Леў Вітальевіч Наважылаў | |
---|---|
Нараджэнне |
18 чэрвеня 1937 |
Смерць |
1 кастрычніка 2005 (68 гадоў) |
Узнагароды |
Леў Вітальевіч Наважылаў (18 чэрвеня 1937 — 1 кастрычніка 2005) — дырэктар вытворчага аб’яднання «Палімір» (1974—1997), дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2 склікання.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў п. Цейкава Іванаўскай вобласці. Пасля заканчэння Іванаўскага хіміка-тэхналагічнага інстытута працаваў на Саратаўскім хімкамбінаце (майстар, начальнік цэха). З 1967 года — начальнік вытворчасці «Нітрон» ВА «Палімір»; на працягу шэрагу гадоў займаў розныя кіруючыя пасады, узначальваў гэтае прадпрыемства.
Пад яго кіраўніцтвам і пры непасрэдным садзейнічанні пабудаваны Палац культуры і спорту «Хімік» і іншыя значныя аб’екты горада Наваполацка: 6 дзіцячых садкоў, 3 агульнаадукацыйныя школы, музычная школа, Дом піянераў, гарадская паліклініка, гарадская бальніца, Дом быту і Дом гандлю, Палац спорту і культуры, гарадская лазня, друкарня.
Старшыня Федэрацыі вадналыжнага спорту Віцебскай вобласці. Неаднаразова абіраўся дэпутатам гарадскога і абласнога Савета дэпутатаў. З 2000 года па 2004 год быў дэпутатам ад горада Наваполацка ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па жыллёвай палітыцы, будаўніцтву, гандлі і прыватызацыі.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]У 1985 годзе Льву Вітальевічу прысвоена званне Герой Сацыялістычнай Працы «Ганаровы хімік». Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга і медалямі, а таксама Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР і Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. У 1998 годзе прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Наваполацка».
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]Імя Л. В. Наважылава ўвекавечана на мемарыяльнай дошцы на доме, дзе ён жыў, і ў назве алеі ў цэнтры Наваполацка[1].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Козловский, П. Светлая память о человеке слова и дела Льве Новожилове / П. Козловский // Вестник Нафтана (Новополоцк). — 2017. — 24 июня. — С. 1-2.
- Конышева, Н. Молодёжь — человеку-легенде / Н. Конышева // Новая газета. — 2013. — 21 июня. — С. 2.
- Конышева, Н. Человеку-легенде / Н. Конышева // Новая газета (Наваполацк). — 2012. — 6 июля. — С. 2.
- Новожилов Лев Витальевич // Почетные граждане города Новополоцка / [сост. С. Б. Филиппенкова; ред. совет: Н. М. Марченко, В. К. Мартыненко, М. В. Караваева]. — Новополоцк : ПГУ, 2015. — С. 20.
- Новожилов Лев Витальевич // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. — Витебск : Витебская областная типография, 2009. — С. 284.
- Усовская, О. Памяти легендарного директора / О. Усовская // Вестник Нафтана (Новополоцк). — 2013. — 2 февр. — С. 1.
- Факеев, В. Герои на все времена / В. Факеев // Новополоцк сегодня. — 2017. — 3 нояб. — С. 13.
- Факеев, В. Добрая сила / В. Факеев // Новополоцк сегодня. — 2017. — 16 июня. — С. 3.
- Нарадзіліся 18 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1937 годзе
- Нарадзіліся ў Іванаўскай вобласці
- Памерлі 1 кастрычніка
- Памерлі ў 2005 годзе
- Памерлі ў Наваполацку
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Узнагароджаныя медалём «За асваенне цалінных зямель»
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Ганаровыя грамадзяне Наваполацка
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання