Леў Гарошка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Леў Гарошка

Адукацыя:
Прафесія: ксёндз, грамадскі актывіст, педагог, культуролаг, пісьменнік, публіцыст
Нараджэнне: 26 лютага 1911(1911-02-26)
Смерць: 8 жніўня 1977(1977-08-08) (66 гадоў)
Пахаванне:

Леў Гарошка (26 лютага 1911, в. Трашчычы, Навагрудскі павет — 28 ліпеня 1977; Псеўданімы: Анатоль Жменя; Пракоп Каваль і інш.) — беларускі рэлігійны дзеяч, педагог, культуролаг, пісьменнік і публіцыст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Навагрудскую беларускую гімназію (1931). Пасля вучыўся ў Львоўскай духоўнай акадэміі (да 1936), Інсбруку (Аўстрыя). Пасвячоны ў святары ў 1937 у Львове. Служыў у Пінскай дыяцэзіі (1937—1939).

У гады 2-й сусветнай вайны жыў у Баранавічах, дзе працаваў у гандлёвай і медыцынскай школах (1939—1944). У сувязі з арганізацыяй Беларускага экзархата прызначаны экзархам А. Неманцэвічам сябрам Экзархальнай рады (02.05.1942). Прымаў удзел у 2-м Усебеларускім кангрэсе ў Мінску (1944). З 1944 у эміграцыі. Займаўся арганізацыяй беларускага душпастырства ў Германіі. З восені 1945 ў Рыме. Рашэннем Усходняй кангрэгацыі ў Ватыкане ад 16.10.1946 прызначаны рэктарам Беларускай каталіцкай місіі ў Францыі. Да 1958 жыў у Парыжы, рэдагаваў і выдаваў рэлігійна-грамадскі часопіс «Божым шляхам» (1947—1957). У 1959 выехаў у Рым, дзе ўступіў у навіцыят айцоў марыянаў.

У 1960 біскупам Ч. Сіповічам прызначаны рэктарам Беларускай каталіцкай місіі ў Вялікабрытаніі. Прымаў удзел у рэлігійным і культурным жыцці беларускага замежжа. Дзейны член лонданскага аддзела Згуртавання беларусаў Вялікай Брытаніі. У 1970—1977 г. кіраваў Беларускай секцыяй радыё Ватыкана і выконваў абавязкі рэктара Беларускай каталіцкай місіі ў Францыі. Памёр у Парыжы ў выніку няўдалай хірургічнай аперацыі. Пахаваны на могілках Св. Панкрата ў Лондане.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]