Леў Мікалаевіч Гумілеўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леў Мікалаевіч Гумілеўскі
Дата нараджэння 31 кастрычніка 1930(1930-10-31)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 ліпеня 2021(2021-07-03) (90 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Сяргей Львовіч Гумілеўскі
Род дзейнасці скульптар
Вучоба
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды

Леў Мікалаевіч Гуміле́ўскі (31 кастрычніка 1930, Масква — 3 ліпеня 2021) — беларускі скульптар, народны мастак Беларусі (1991).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 31 кастрычніка 1930 года ў Маскве. Пасля вайны апынуўся ў Нясвіжы. Вучыўся ў мастацкай студыі ў мастака М. К. Сеўрука (1946—1949). Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча. У 1955 годзе паступіў на аддзяленне скульптуры ў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў А. К. Глебава, А. А. Бембеля, А. Мазалёва.

Памёр 3 ліпеня 2021 года[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Працаваў у манументальнай і станкавай скульптуры. Асноўныя творы: помнікі Я. Купалу ў Мінску (у суаўтарстве з Анатолем Анікейчыкам і Андрэем Заспіцкім), помнікі Я. Янішчыц, Ал. Клімавай у Мінску, мемарыяльная дошка Ф. Багушэвічу ў Вільнюсе, помнік «Плошча Славы» у Магілёве; станкавыя кампазіцыі «Скіф», «Партызанская сям’я», «А. Міцкевіч» (у сааўтарстве), «Кастусь Каліноўскі», «Ценям Касцюшкі», «А. Пушкін», юным падпольшчыкам братам Сянько (1973) у Мінску, мемарыяльны комплекс у Магілёве «Барацьбітам за савецкую ўладу» (1982), статуя «Русалка» (1990), бюсты Юрыю Нясвіжскаму і Мікалаю Хрыстафору Радзівілу Сіротке ў Нясвіжы і інш. Разам з сынам Сяргеем стварыў помнікі Кірылу Тураўскаму ў Гомелі, Янку Купалу ў Маскве, Францішку Багушэвічу ў Смаргоні[2].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]