Перайсці да зместу

Леў Міхайлавіч Даватар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леў Міхайлавіч Даватар
Дата нараджэння 20 лютага 1903(1903-02-20)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 снежня 1941(1941-12-19)[2] (38 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія
Званне генерал-маёр
Камандаваў 3-і кавалерыйскі корпус і 2nd Guards Cavalry Corps[d]
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За абарону Масквы»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Леў Міхайлавіч Даватар (20 лютага 1903(1903-02-20)[1], Хоціна, Віцебская губерня19 снежня 1941(1941-12-19)[2], Рузскі раён[d], Маскоўская вобласць) — военачальнік, генерал-маёр (1941), Герой Савецкага Саюза (1941).

Скончыў кавалерыйскае вучылішча (1926), Ваенную акадэмію імя Фрунзэ (1939).

Аляксей Глебаў. «Генерал Даватар». 1955

З чэрвеня 1941 г. на фронце, камандаваў асобнай кавалерыйскай групай, якая ў жніўні-верасні 1941 г. зрабіла глыбокі рэйд па тылах ворага ў Смаленскай вобласці. Воіны прайшлі з баямі каля 100 км, знішчылі больш за 2500 гітлераўцаў. Прыкрываючы адыход савецкіх войск на Валакаламскім напрамку, група Даватара вяла абарончыя баі на р. Мёжа. У час наступлення пад Масквой зрабіў шэраг рэйдаў, паказаў сябе мужным і таленавітым камандзірам. Загінуў 19.12.1941 г. у баі каля в. Палашкіна на подступах да горада Руза Маскоўскай вобласці[4].

Зноскі

  1. а б Доватор Лев Михайлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1972. — Т. 8 : Дебитор — Евкалипт. — С. 378–379. Праверана 14 кастрычніка 2016.
  2. а б Доватор Лев Михайлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1972. — Т. 8 : Дебитор — Евкалипт. — С. 378–379. Праверана 27 верасня 2015.
  3. Find a Grave — 1996. Праверана 29 чэрвеня 2024.
  4. Леў Даватар, невядомы генерал(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 верасня 2020. Праверана 28 жніўня 2017.