Леў Самойлавіч Бакст

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леў Самойлавіч Бакст
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні руск.: Лейб-Хаим Израилевич Розенберг
Дата нараджэння 27 студзеня (8 лютага) 1866[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 снежня 1924(1924-12-27)[1][4][…] (58 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці André Bakst[d]
Род дзейнасці мастак, дызайнер, дызайнер касцюмаў, сцэнограф, рысавальнік, графік
Жанр партрэт
Вучоба
Уплыў Жан-Леон Жэром
Уплыў на Марк Шагал
Член у
Узнагароды
афіцэр Ордэна Ганаровага легіёна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Леў Самойлавіч Бакст (27 студзеня 1866, Гродна — 28 снежня 1924, Парыж) — мастак, сцэнограф, кніжны ілюстратар, майстар станковага жывапісу і тэатральнай графікі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Гродне ў сям’і дробнага гандляра. Пасля сям’я пераехала ў Пецярбург. Вучыўся ў 6-й Пецярбургскай гімназіі, Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў (1883—1887), парыжскіх студыях Ж. Л. Жэрома і Р. Жульена (1893—1897), пазней — у фінскага мастака А. Эдэльфельта.

У 1890—1900 гадах працаваў у Маскоўскім мастацкім тэатры, Аляксандраўскім тэатры, ствараў партрэты, кніжныя ілюстрацыі, выступаў як мастак-графік. Быў удзельнікам аб’яднання «Свет мастацтва», супрацоўнічаў з часопісамі «Свет мастацтва», «Залатое руно», «Апалон». Першым спектаклем, для якога Бакст стварыў дэкарацыі і касцюмы, стаў балет «Сэрца маркізы» для імператарскіх тэатраў у пастаноўцы вядомага балетмайстра М.Петыпа.

У 1902 годзе выконваў заказ цара Мікалая II на напісанне карціны «Сустрэча рускіх маракоў у Парыжы».

У 1906—1909 гадах выкладаў жывапіс у прыватнай мастацкай школе Л. М. Звягінцавай у Пецярбургу. Cярод яго вучняў — М. Шагал.

З 1909 года Л. Бакст жыў пераважна ў Парыжы. Быў вядучым дэкаратарам «рускіх сезонаў за мяжой» С. П. Дзягілева, займаўся эскізамі дэкарацый і мадэліраваннем адзення для балетаў «Клеапатра» (1909), «Шэхерэзада» і «Жар-птушка» (1910), «Нарцыз» (1911), «Дафніс і Хлоя» (1912). У 1910-1920-я гады мастак працаваў у тэатрах Лондана, Нью-Йорка, Бруселя, Рыма.

Як жывапісец выстаўляўся з 1898 года ў Берліне, Празе, Вене, Венецыі, Рыме, Парыжы, Мюнхене. Пісаў сюжэтна-тэматычныя работы, дэкаратыўныя пано, пейзажы, партрэты.

Аўтар тэарэтычных прац у галіне мастацтва. У 1914 годзе абраны членам Імператарскай акадэміі мастацтваў. Кавалер ордэна Пачэснага легіёна (1914).

Памёр 27 снежня 1924 года ад ацёку лёгкіх у Парыжы. Яго імем названа адна з вуліц сталіцы Францыі[6].

Некаторыя творы Бакста захоўваюцца ў карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка ў Мінску[7].

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Alexandre A., Cocteau J. L’art decoratif de Leon Bakst. — P., 1913.
  • Lewinson A. The story of Leon Bakst’s life. — B., 1922.

Зноскі

  1. а б Кругасвет — 2000.
  2. Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.
  3. Бакст Лев Самойлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 24 лютага 2017.
  4. Бакст Лев Самойлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
  5. пасведчанне аб смерці
  6. Бакст Леў Самойлавіч
  7. Бакст Леон Архівавана 29 жніўня 2021.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]