Леў Уладзіміравіч Голуб

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Леў Уладзіміравіч Голуб
Дата нараджэння: 29 верасня 1904(1904-09-29)
Месца нараджэння: Екацярынаслаў,
Расійская імперыя
Дата смерці: 26 мая 1994(1994-05-26) (89 гадоў)
Месца смерці: СССР
Грамадзянства: Flag of Russia.svg Расійская імперыяСцяг СССР СССР
Адукацыя:
Месца працы:
Прафесія: кінарэжысёр, сцэнарыст, педагог
Кірунак: сацыялістычны рэалізм
Узнагароды: Прэмія Ленінскага камсамола Дзяржаўная прэмія БССР — 1972 Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1960)
IMDb: ID 1105243
Commons-logo.svg Леў Уладзіміравіч Голуб на ВікіСховішчы

Леў Уладзі́міравіч Го́луб (29 верасня 1904, Екацярынаслаў (цяпер — Дніпро, Украіна) — 26 мая 1994) — беларускі кінарэжысëр, сцэнарыст[1]. Народны артыст Беларускай ССР (1964), заслужаны дзеяч мастацтваў ПНР (1975)[1]. Лаўрэат усесаюзных і міжнародных прэмій у галіне кінематаграфіі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1922—1928 гг. вучыўся ў настаўніцкай семінарыі ў горадзе Екацярынаслаў. У 1928 г. скончыў Дзяржаўны тэхнікум кінематаграфіі (цяпер Усерасійскі дзяржаўны інстытут кінематаграфіі імя С. А. Герасімава)[1].

Затым працаваў режысëрам:

З 1949 года быў мастацкім кіраўніком вучэбнай студыі кінаакцёра пры Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Леў Уладзіміравіч Голуб — адзін з режысëраў, якія паслядоўна працавалі ў галіне дзіцячага фільма, ён унёс прыкметны ўклад у развіццё савецкага кіно. Галоўнай тэмай творчасці рэжысёра былі юныя героі рэвалюцыі і Вялікай Айчыннай вайны.

Вырашаныя ў прыгодніцкім жанры, яго карціны адметныя веданнем дзіцячай псіхалогіі, здольнасцю раскрыць мастацкія здольнасці юных выканаўцаў[1].

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Рэжысёр[правіць | правіць зыходнік]

Мастацкія фільмы[правіць | правіць зыходнік]

Паставіў шэраг ваенных (у гады вайны), дакументальных(руск.) бел. і навукова-папулярных фільмаў(руск.) бел., у тым ліку першых кіначасопісаў «Піянер Беларусі» (1950—1952)[1].

Дакументальныя фільмы[правіць | правіць зыходнік]

  • 1947 — Белавежская пушча
  • 1948 — Савецкая Беларусь
  • 1949 — Шчасце народа

Пастаўленыя сцэнарыі[правіць | правіць зыходнік]

Прызы і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

а таксама,

  • 1960 — Першая прэмія па раздзелу дзіцячых фільмаў за кінафільм «Дзяўчынка шукае бацьку» (3-і Усесаюзны кінафестываль (Мінск));
  • 1960 — Прэмія за лепшую рэжысуру за фільм «Дзяўчынка шукае бацьку» (Кінафестываль рэспублік Прыбалтыкі, Беларусі (Рыга));
  • 1960 — Прэмія за лепшае выкананне дзіцячай ролі [2] на Міжнародным кінафестывалі ў Мар-дэль-Плата (Аргенціна)[1];
  • 1965 — Прыз ЦК Чэхаславацкай Саюза моладзі за фільм «Пушчык едзе ў Прагу» (Міжнародны кінафестываль для дзяцей і юнацтва ў Готвальдаве);
  • 1965 — Дыплом і «Залатая пласціна» за кінафільм «Дзяўчынка шукае бацьку» (Міжнародны кінафестываль кінафільмаў пра сям’ю ў Вічэнца)[1];
  • 1968 — Спецыяльны дыплом «За плённую працу ў галіне дзіцячага кіно» за кінафільм «Анюціна дарога» (Кінафестываль рэспублік Прыбалтыкі, Беларусі і Малдовы)
  • 1971 — прыз Міністэрства асветы СССР на Міжнародным кінафестывалі ў Маскве.
  • 1972 — Прыз ЦК ВЛКСМ «Пунсовы гваздзік» за кінафільм «Паланэз Агінскага».

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Паштовая картка Беларусі з арыгінальнай маркай, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння Л. У. Голуба

У 2004 годзе ў паштовы зварот уведзена паштовая картка Беларусі з арыгінальнай маркай, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння Л. У. Голуба.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 1,6 1,7 Голуб Лев Владимирович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 155. — 737 с.
  2. Прэміяй была адзначана Ганна Камянкова, якой было ў той час 5 гадоў

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кино: Энциклопедический словарь / Гл. ред. С. И. Юткевич; Редкол.: Ю. С. Афанасьев, В. Е. Баскаков, И. В. Вайсфельд и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1987. — 640 с., 96 л. ил.
  • Беларусь: Энцыкл. даведнік / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 231. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]