Леў VII
Леў VII | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лац.: Leo PP. VII | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ян XI | ||||||
Пераемнік | Стэфан VIII (IX) | ||||||
|
|||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар, пісьменнік | ||||||
Нараджэнне |
не раней за 819 і не пазней за 936 |
||||||
Смерць |
13 ліпеня 939[1] |
||||||
Пахаванне | |||||||
![]() |
Леў VII (лац.: Leo PP. VII; ? — 13 ліпеня 939) — Папа Рымскі з 3 студзеня 936 па 13 ліпеня 939 года. Восьмы Папа перыяду парнакратыі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Рымлянін, належаў да ордэна бенедыкцінцаў.
У 932 годзе ўладу ў Рыме захапіў Альберых II Спалецкі. Прысвоіўшы сабе тытул Princeps atque Senator omnium Romanorum, ён узяў у свае рукі свецкую ўладу над горадам і нават стаў чаканіць манеты са сваёй выявай. Самым важным палітычным крокам Альберыха быў шлюб у 935 годзе з Альдай, дачкой свайго лютага ворага, Гуга Арльскага, караля Італіі. Вяселле спрыяла іх прымірэнню. Адначасова з узмацненнем свецкай улады Альберых узяў пад свой кантроль і духоўную, узвёўшы на папскі пасад Льва і чацвярых яго пераемнікаў.
Папства
[правіць | правіць зыходнік]Леў быў абраны Папам у снежні 935 года. Аднак з самага пачатку пантыфікату Альберых узяў на сябе і паўнамоцтвы рэлігійнага лідара Рыма. Так, ён ад імя Папы падтрымаў Клюнійскі рух, накіраваны на павышэнне манаскай дысцыпліны. Пры гэтым Альберых пераследаваў і чыста палітычныя мэты, імкнучыся праз рэлігійныя догматы зламаць сілу баронаў, якія валодалі вялікімі маёнткамі блізу Рыма.
Адзіны дакумент Папы Льва, які захаваўся для нашчадкаў, — гэта яго падзяка Альберыху, у якой той апісаны як «міласэрны», «каханы духоўны сын» і «слаўны прынц рымлян».
Леў заахвочваў развіццё манастыроў, блаславіў арцыбіскупа Майнца Фрыдрыха выгнаць іўдзеяў з Германіі.
Леў VII памёр 13 ліпеня 939 года пасля трох з паловай гадоў свайго папства і пахаваны ў базіліцы Святога Пятра.
Зноскі
- ↑ autori vari Enciclopedia dei Papi — 2000.