Леў XIV
Леў XIV, па нараджэнні Роберт Фрэнсіс Прэво́ст[5] (нар. 14 верасня 1955[1], Чыкага, ЗША[1][2]) — кіраўнік Каталіцкай царквы і суверэн Дзяржавы Ватыкан. 267-ы Папа Рымскі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Роберт Фрэнсіс Прэвост, будучы Папа Рымскі Леў XIV, нарадзіўся 14 верасня 1955 года ў Чыкага ў сям’і Луі Марыуса Прэвоста і Мілдрэд Марцінес. З боку бацькі ў яго французска-італьянскае паходжанне, з боку маці — іспанскае. У яго ёсць два браты: Луіс Марцін і Джон Джозеф[6][7].
Адукацыя і кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Першую адукацыю Прэвост атрымаў у малой семінарыі Ордэна Святога Аўгусціна, якую паспяхова скончыў у 1973 годзе.
У верасні 1977 года вырашыў стаць святаром і ўступіў у Ордэн Святога Аўгусціна. У верасні 1978 года прынёс першыя клятвы Ордэна, а ў жніўні 1981 года — урачыстую клятву[8]. У 1982 годзе атрымаў ступень магістра багаслоўя чыкагскага каталіцкага тэалагічнага саюза[9].
Служыў у Перу ў 1985—1986 гадах. У 1988—1998 гадах як парафіяльны пастар, дыяцэзіяльны чыноўнік, выкладчык семінарыі і адміністратар. У 2023 годзе ўзведзены ў сан кардынала.
У 2014 годзе прызначаны біскупам Чыклая, дзе служыў да 2023 года. Часова ўзначальваў дыяцэзію Кальяа. Актыўна ўдзельнічаў у працы перуанскай біскупскай канферэнцыі і ватыканскіх кангрэгацый[10].
30 студзеня 2023 года атрымаў тытул архібіскупа і стаў прэфектам Дыкастэрыі па справах біскупаў. 30 верасня 2023 года прызначаны кардыналам-дыяканам, а 6 лютага 2025 года — кардыналам-біскупам з тытулам субурбіканскай дыяцэзіі Альбана[10].
Папа
[правіць | правіць зыходнік]8 мая 2025 года, на другі дзень папскага канклава 2025 года, Прэвост абраны Папам. Ён першы Папа паўночнаамерыканскага паходжання. Роберт Фрэнсіс Прэвост узяў імя Леў XIV[11]. Афіцыйна заступіў на пасаду 18 мая 2025 года[12].
Імя і яго значэнне
[правіць | правіць зыходнік]Выбарам імя Леў новы пантыфік паказаў духоўны кірунак і бачанне свайго пантыфікату. Імя адсылае да Папы Льва Вялікага (440—461), вядомага стойкай пазіцыяй адносна палітычнага ціску і значнымі тэалагічнымі рэформамі. Выбар гэтага імя можа значыць намер Папы Льва XIV актыўна адстойваць пазіцыю Касцёла перад глабальнымі выклікамі, а таксама імкненне да тэалагічнай яснасці — асабліва з улікам, што ён мае доктарскую ступень па кананічным праве[13].
Апошнім пантыфікам, які меў такое імя, быў Папа Леў XIII (1878—1903), вядомы сваёй энцыклікай Rerum Novarum (1891), якая разглядалася як адказ Касцёла на праблемы індустрыяльнай эпохі. Гэта быў першы дакумент, які заклаў падмурак каталіцкай сацыяльнай дактрыны і прысвячаўся правам працоўных і праблемам капіталізму[13][14].
Назіральнікі адзначаюць, што выбар імя Леў можа сведчыць пра прыхільнасць Папы Льва XIV да развіцця каталіцкага сацыяльнага вучэння ў сучасным свеце. Гэта таксама можа быць знакам жадання працягнуць місійную лінію папства Францыска, асабліва ў пытаннях сацыяльнай справядлівасці, міру і дыялогу[13].
Погляды
[правіць | правіць зыходнік]Палітыка
[правіць | правіць зыходнік]Да абрання Папам Рымскім, кардынал Роберт Прэвост актыўна выказваўся ў сацыяльных сетках на грамадска-палітычныя тэмы. Асаблівую ўвагу ён надаваў этыцы, міласэрнасці і ўзаемнай адказнасці людзей у кантэксце сучаснай палітыкі ЗША[15].
У лютым 2025 года Прэвост крытычна адрэагаваў на выказванні віцэ-прэзідэнта ЗША Джэй Дзі Вэнса, які сцвярджаў, што хрысціянская любоў павінна быць паступовай — спачатку да сям’і, затым да мясцовай супольнасці і грамадзян сваёй краіны, і толькі потым да іншых народаў. У адказ Прэвост напісаў у сацыяльнай сетцы X: «Джэй Дзі Вэнс памыляецца: Ісус не патрабуе ад нас размяркоўваць любоў да іншых паводле іх значнасці», працытаваўшы загаловак артыкула з выдання National Catholic Reporter[16][17].
Раней, у 2015 годзе, ён таксама падзяліўся артыкулам з The Washington Post, у якім крытыкавалася антыіміграцыйная рыторыка Дональда Трампа[18].
Пасля абрання Прэвоста на Апостальскую Сталіцу яго ранейшыя допісы выклікалі крытыку з боку кансерватыўных колаў ЗША. Шэраг правых каментатараў і палітычных дзеячаў, у тым ліку актывістка Лора Лумер , абвінавачвалі яго ў прасоўванні глабалісцкіх ідэй, падтрымцы адкрытых меж і супрацьстаянні руху Make America Great Again. Лумер назвала яго «марксісцкай марыянеткай у Ватыкане»[19].
Рэлігія
[правіць | правіць зыходнік]У сваім першым пасланні пасля абрання Папам Леў XIV заклікаў да «міру бяззбройнага і пакорлівага». Ён выказаў жаданне працягнуць бласлаўленне свайго папярэдніка Францыска: «Бог клапоціцца пра вас, Бог любіць вас усіх, і зло не пераможа! Мы ўсе — у Божых руках».
Сярод галоўных тэм гэтага паслання — вобраз Ісуса як святла, патрэбнага свету; заклік да місійнасці Касцёла праз адкрытасць і дыялог; вернасць Евангеллю; супольны шлях у духу сінадальнасці; дзеянне дзеля міру і справядлівасці; блізкасць да людзей, што цярпяць; і малітва да Марыі. Двойчы Папа згадваў неабходнасць не баяцца — заклік, характэрны для Папы Яна Паўла ІІ. Ён таксама падкрэсліў важнасць «будавання мастоў» і яднання чалавецтва: «каб мы ўсе маглі быць адным народам у міры». Біскупскім дэвізам Прэвоста з’яўляецца лацінская фраза «In illo uno unum» (бел.: У адзіным Хрысце — адзіныя)[20].
Леў XIV з’яўляецца прыхільнікам развіцця сінадальнасці — аднаго з асноўных напрамкаў у пантыфікат Папы Францішка. Ён лічыць, што ўдзел і супольная адказнасць усіх вернікаў дапамогуць пераадолець палярызацыю ў Касцёле[21].
Гендарныя пытанні
[правіць | правіць зыходнік]Леў XIV выступае супраць пасвячэння жанчын у дыяканы. Ён лічыць, што гэта «не абавязкова вырашае праблему» і можа стварыць новыя складанасці[22]. Разам з тым ён станоўча ацэньвае прызначэнне жанчын на ўплывовыя пасады.
Прэвост выступаў супраць «гендарнай ідэалогіі» ў школьных праграмах Перу, бо яна прасоўвае «гендары, якіх не існуе»[23]. У 2012 годзе ён крытыкаваў папулярную культуру за сімпатыю да «гомасексуальнага ладу жыцця» і сямейных пар аднаго полу[24]. Не падтрымаў і не адхіліў цалкам дактрыну Fiducia supplicans, што тычыцца блаславення адносін людзей аднаго полу. Ён заявіў, што нацыянальныя біскупскія канферэнцыі павінны «тлумачыць і прымяняць такія дакументы ў сваіх мясцовых кантэкстах, улічваючы культурныя адрозненні»[25].
Экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Прэвост выступаў за больш актыўныя дзеянні Касцёла супраць змянення клімату, бо «панаванне над прыродай» не павінна быць «тыранічным»[26].
Асабістыя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Пантыфік размаўляе на англійскай, іспанскай, італьянскай, французскай і партугальскай мовах, а таксама чытае на нямецкай і латыні[27].
Ён захапляецца спортам і аматарскі грае ў тэніс[28].
Акрамя грамадзянства ЗША, з 2015 года ён мае перуанскае грамадзянства[29].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д Actualidad A., Mario Espinosa de los Monteros Quién es Robert Francis Prevost, el nuevo Papa de Roma elegido en la cuarta votación del Cónclave — 2025. Праверана 7 мая 2025.
- ↑ а б в г д https://www.vaticannews.va/es/papa/news/2025-05/robert-francis-prevost-la-biografia-del-nuevo-papa.html
- ↑ Bosman J. Pope Leo XIV Grew Up in the Chicago Area — 2025. — ISSN 0362-4331 Праверана 8 мая 2025.
- ↑ Horowitz J., Rich M., Dias E. Robert Francis Prevost Selects Name Leo XIV as First American Pope: Live Updates — The New York Times, 2025. — ISSN 0362-4331 Праверана 8 мая 2025.
- ↑ Habemus Papam: Леў XIV стаў 267-м Наступнікам Святога Пятра - Vatican News (8 мая 2025). Праверана 14 мая 2025.
- ↑ Лев XIV (папа римский) Роберт Фрэнсис Прево (руск.)
- ↑ Биография нового папы римского: чем известен Лев XIV (руск.)
- ↑ Pope Leo XIV (Robert Francis Prevost) [Catholic-Hierarchy] . www.catholic-hierarchy.org. Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2025. Праверана 8 мая 2025.
- ↑ Bishop Robert Francis Prevost, OSA (англ.) . Catholic Theological Union. Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2023. Праверана 8 мая 2025.
- ↑ а б Новым Папам абвясцілі амерыкана-перуанскага кардынала Роберта Прэво . Наша Ніва (8 мая 2025). Праверана 8 мая 2025.
- ↑ BREAKING: Chicago native Cardinal Prevost elected pope, takes name Leo XIV (англ.) . Detroit Catholic. Архівавана з першакрыніцы 9 мая 2025. Праверана 8 мая 2025.
- ↑ Pope Leo XIV formally opens his pontificate with inaugural Mass in St. Peter's Square before tens of thousands (англ.). New York Post (18 мая 2025). Праверана 18 мая 2025.
- ↑ а б в writes, Nicole Brown Chau Deputy Managing Editor Nicole Brown Chau is a deputy managing editor for CBSNews com She. New pope chooses Leo as his papal name. Here's why pontiffs change their names and what they mean. - CBS News (англ.) . www.cbsnews.com (8 мая 2025). Архівавана з першакрыніцы 8 мая 2025. Праверана 9 мая 2025.
- ↑ Брыфінг пасля выбрання Папы: сімвалізм імя новага Пантыфіка - Vatican News . www.vaticannews.va (8 мая 2025). Праверана 15 мая 2025.
- ↑ News, A. B. C.. Pope Leo shared content critical of Trump, Vance's immigration policies in social media posts (англ.). ABC News. Архівавана з першакрыніцы 9 мая 2025. Праверана 9 мая 2025.
- ↑ Dickinson, Nikki McCann Ramirez,Tim. MAGA Melts Down Over New Pope's Anti-Trump, Pro-Immigrant Social Media (англ.) . Rolling Stone (8 мая 2025). Архівавана з першакрыніцы 8 мая 2025. Праверана 9 мая 2025.
- ↑ Armas, Kat. JD Vance is wrong: Jesus doesn't ask us to rank our love for others (англ.). National Catholic Reporter. Праверана 9 мая 2025.
- ↑ The New Pope Doesn’t Seem to Be a Huge Fan of Trump or JD Vance // The New Republic. — ISSN 0028-6583. Архівавана з першакрыніцы 8 мая 2025.
- ↑ Te wpisy nowego papieża budzą kontrowersje. Uderzały w Trumpa i Vance'a. "Marionetka w Watykanie" (польск.). gazetapl (9 мая 2025). Архівавана з першакрыніцы 9 мая 2025. Праверана 9 мая 2025.
- ↑ Leone XIV è il nuovo Papa: pace per il mondo, disarmata e umile - Vatican News (італ.). www.vaticannews.va (8 мая 2025). Архівавана з першакрыніцы 9 мая 2025. Праверана 9 мая 2025.
- ↑ ‘The bishop is a pastor not a manager’ - L'Osservatore Romano (англ.). www.osservatoreromano.va. Праверана 9 мая 2025.
- ↑ Cardinal at Synod on Synodality: ‘Clericalizing Women’ Will Not Solve Problems| National Catholic Register(недаступная спасылка). web.archive.org (8 мая 2025). Архівавана з першакрыніцы 8 мая 2025. Праверана 9 мая 2025.
- ↑ Rich, Motoko. There’s Never Been a Pope From the U.S. Could This Cardinal Change That? (англ.) . The New York Times (2 мая 2025). Праверана 9 мая 2025.
- ↑ Rich, Motoko. There’s Never Been a Pope From the U.S. Could This Cardinal Change That? (англ.) . The New York Times (2 мая 2025). Праверана 9 мая 2025.
- ↑ Australian Catholics celebrate election of Pope Leo XIV — as it happened(нявызн.). ABC News (8 мая 2025). Праверана 9 мая 2025.
- ↑ Burga, Solcyré. Where Pope Leo Stands on Major Issues (англ.). TIME (8 мая 2025). Архівавана з першакрыніцы 8 мая 2025. Праверана 9 мая 2025.
- ↑ White, Christopher. The first American pope? This cardinal has the best chance of making history in this conclave (англ.). National Catholic Reporter. Архівавана з першакрыніцы 8 мая 2025. Праверана 8 мая 2025.
- ↑ Kent, Lauren. 10 things to know about Robert Prevost, who is now Pope Leo XIV (англ.). CNN (8 мая 2025). Архівавана з першакрыніцы 9 мая 2025. Праверана 9 мая 2025.
- ↑ Папа Лев XIV: американский миссионер в Перу, критиковавший вице-президента США. Что известно о новом папе римском (руск.). BBC News Русская служба (8 мая 2025). Праверана 10 мая 2025.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Леў XIV