Ле-Манскі ўніверсітэт
Ле-Манскі ўніверсітэт | |
---|---|
фр.: Le Mans Université | |
![]() | |
![]() | |
Арыгінальная назва | фр.: Le Mans Université |
Міжнародная назва | англ.: Le Mans University |
Заснаваны | 1977 |
Студэнты | 12 424 |
Размяшчэнне | Ле-Ман |
Сайт | univ-lemans.fr |
![]() |
Ле-Манскі ўніверсітэт (фр.: Le Mans Université) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Ле-Ман.
Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]
Універсітэт заснаваны ў перыяд з 1965 па 1977 гады, галоўны кампус размешчаны ў Ле-Мане, дэпартамент Сарта, таксама ёсць кампус у Лавалі, у Маене. У 2020 годзе ва ўніверсітэце навучалася каля 10 000 студэнтаў і было 630 выкладчыкаў-даследчыкаў, а таксама было тры факультэты, два тэхналагічных інстытуты і інжынерная школа. Таксама ўніверсітэт уключае ў сябе 15 даследчых лабараторый. Дысцыпліны, якія выкладаюцца ва ўніверсітэце, тычацца ў асноўным дакладных навук, тэхнікі, літаратуры, мовазнаўства, гуманітарных навук, права, эканомікі і кіравання. ВНУ мае цэнтр перадавога вопыту ў галіне акустыкі з лабараторыяй акустыкі.
Структура[правіць | правіць зыходнік]
- Факультэт права, эканомікі і менеджменту
- Факультэт літаратур, моў і гуманітарных навук
- Факультэт навукі і тэхнікі
- Тэхналагічны інстытут у Лавалі
- Тэхналагічны інстытут у Ле-Мане
- Нацыянальная інжынерная школа
- Інстытут рызыкі і страхавання
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ле-Манскі ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы