Ле Дара
Горад
| ||||||||||||||||||||||||
Ле Дара́ (фр.: Le Dorat, акс.: Le Daurat) — камуна ў Францыі, у дэпартаменце Верхняя В’ена рэгіёна Новая Аквітанія. Размешчаны за 50 км на поўнач ад Ліможа. Чыгуначная станцыя на лініі Лімож — Пуацье. Насельніцтва — 1,6 тыс. жыхароў (2017).
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Паселішча перашапачаткова называлася Скаторум — ад шатландскіх місіянераў, якія каля 950 года пабудавалі або, што верагодней, перабудавалі тут царкву, прысвечаную святому Міхаілу. Толькі праз дваццаць гадоў Базон I Стары, першы граф дэ Ла Марш, заснаваў недалёка ад гэтай царквы капліцу Святога Пятра і капітулу Дара, якая налічвала 20 канонікаў. Святыня была адноўлена пасля пажару ў 1060 годзе; вялікая званіца, увянчаная залатым анёлам, была скончаная толькі ў пачатку XIII стагоддзя. У графаў Ла Марш з таго часу быў тут замак, які размяшчаўся ў самым высокім пункце горада. У сярэдзіне XI стагоддзя яны пабудавалі таксама вельмі важны замак]]-форт за горадам, які быў аднак разбураны падчас рэлігійных войнаў.
Зноскі
- ↑ а б база даных аб французскіх камунах — Institut national de l'information géographique et forestière. Праверана 26 кастрычніка 2015.
- ↑ Populations légales 2019 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2022.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ле Дара