Лодзьская архідыяцэзія
Лодзьская архідыяцэзія | |
---|---|
![]() | |
![]() | |
Рымскі абрад | |
Галоўны горад | |
Краіна | |
Дата заснавання | 25 сакавіка 1992 |
Кафедральны сабор | Архікатэдральная базіліка Св. Станіслава Косткі ў Лодзі[d] |
Мітраполія | Лодзьская мітраполія[d] |
Тытул іерарха | Арцыбіскуп лодзьскі[d] |
Іерарх | Гжэгаж Рысь[d] |
Плошча дыяцэзіі |
|
Насельніцтва дыяцэзіі |
|
Колькасць каталікоў | 1 330 000 |
Афіцыйны сайт | archidiecezja.lodz.pl |
Карта | |
![]() |
|
![]() |
Лодзьская архідыяцэзія (лац.: Archidioecesis Lodziensis, польск.: Archidiecezja łódzka) — дыяцэзія Рымска-Каталіцкай царквы з цэнтрам у горадзе Лодзь (Польшча).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Касцёлы ў Ленчыцкім краі (дзе знаходзіцца Лодзь) існавалі з XI стагоддзя. Першы касцёл у Лодзі быў пабудаваны ў 1364–1366 гадах, але першая згадка пра фарны касцёл паходзіць з 1424 году. Спачатку Лодзь належала да Гнезненскай дыяцэзіі, з 1765 году да Улоцлаўскай дыяцэзіі, а з 1818 года да Варшаўскай дыяцэзіі. Толькі 10 снежня 1920 года Папа Бенедыкт XV заснаваў Лодзьскую дыяцэзію, якая мела 5 дэканатаў, 67 парафій, 126 святароў і больш за 500 тыс. вернікаў.
Першым біскупам стаў 11 красавіка 1921 года ксёндз Вінцэнт Тымянецкі. У 1925 годзе Пій XI увёў новую адміністрацыю ў польскім Касцёле, што прывяло да пашырэння Лодзьскай дыяцэзіі, якая з таго часу налічвала 105 парафій, 195 святароў і амаль 1 мільён вернікаў. У 1934 годзе, пасля смерці Вінцэнта Тымянецкага, новым біскупам стаў Уладзімір Ясінскі. Калі ў 1939 годзе пачалася Другая сусветная вайна, большасць святароў былі дэпартаваныя ў канцагер Дахаў. У 1939–1945 гадах загінула 155 святароў з Лодзьскай дыяцэзіі. Пасля вайны біскуп Ясінскі пакінуў пасаду і яго змяніў Міхал Клепач, які кіраваў да 1967 года. Яго змяніў Юзаф Развадоўскі. У 1986 годзе ён выйшаў на пенсію, і яго пасаду заняў Уладзіслаў Зёлэк. 13 чэрвеня 1987 года Ян Павел ІІ наведаў Лодзь. Ён жа шляхам адміністратыўнай рэформы Касцёла ў Польшчы, уведзенай 25 сакавіка 1992 года, узвёў Лодзь да рангу архідыяцэзіі.
Лодзьская архідыяцэзія сёння мае адзін з найменшых у Польшчы адсоткаў практыкуючых вернікаў. Паводле звестак Інстытута статыстыкі Каталіцкага Касцёла за 2013 год, удзел вернікаў у нядзельных набажэнствах у гэтай дыяцэзіі склаў 26,5 %, што ставіць яе на трэцяе месца з канца ва ўсёй Польшчы.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лодзьская архідыяцэзія