Лодзінская музычная акадэмія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Палац Пазнанскага — галоўны будынак Акадэміі

Музычная акадэмія імя Гражыны і Кейстута Бацэвічаў у Лодзі (польск.: Akademia Muzyczna im. Grażyny i Kiejstuta Bacewiczów w Łodzi) — польская кансерваторыя ў Лодзі. Носіць імя Гражыны і Кейстута Бацэвічаў, якія ў ёй вучыліся і выкладалі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Аснову акадэміі склала прыватная кансерваторыя Гэлены Кіенскай, якая была заснавана ў 1912 годзе і дзейнічала аж да Другой сусветнай вайны. У гады нямецкай акупацыі Кіенская і яе муж, піяніст Антоні Дабкевіч, працягвалі даваць прыватныя ўрокі, а ў 1945 годзе ўзнавілі сваю кансерваторыю, аднак у Варшаве на ўрадавым узроўні было прынята рашэнне аб заснаванні ў горадзе Дзяржаўнай вышэйшай школы музыкі, і для яе стварэння ў Лодзь быў камандзіраваны Казімеж Вількамірскі. Кіенская перадала інструменты, бібліятэку і нотны архіў сваёй кансерваторыі ў распараджэнне новай навучальнай установы, а сама стала яе прарэктарам. Сярод стваральнікаў школы быў і Казімеж Сікорскі, які ўзначаліў аддзяленне тэорыі, кампазіцыі і дырыжавання, а затым змяніў Вількамірскага на пасадзе рэктара.

Будынак[правіць | правіць зыходнік]

Акадэмія размяшчаецца ў Палацы Пазнанскага, пабудаваным у 1904 годзе для Караля Пазнанскага, уладальніка найбуйнейшай у горадзе фарбавальнай вытворчасці. У гэтым будынку акупацыйная адміністрацыя ў гады Другой сусветнай вайны заснавала ўласную музычную школу, а пасля вызвалення было прынята рашэнне выкарыстоўваць яго для тых жа мэт. Статус акадэміі яна атрымала ў 1982 годзе, а ў 1999 годзе ёй было прысвоена імя Бацэвічаў. У 1974 г. быў адкрыты філіял у Быдгашчы, які праз пяць гадоў быў ператвораны ў Быдгашчцкую музычную акадэмію.

Рэктары акадэміі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]