Ложынская вуліца (Мінск)
Выгляд
Ложынская вуліца Мінск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Раён | Уручча |
Найбліжэйшыя станцыі метро |
![]() |
![]() |
Ложынская вуліца — адна з вуліц мікрараёна «Уручча» ў Мінску. Яна пачынаецца ад скрыжавання з праспектам Незалежнасці паміж двума выхадамі станцыі метро «Уручча», перасякае вуліцу Гарадзецкую і ўпіраецца ў вуліцу Гінтаўта. Пасля перасячэння вуліцы Гінтаўта пачынаецца вуліца Лясная вёскі Копішча.
Славутасці вуліцы
[правіць | правіць зыходнік]- Адзін з самых высокіх шматпавярховых дамоў (Ложынская, 5)
- Могілкі Уручча — адны з самых старых у Мінску
- Станцыя метро Уручча
- Комплекс «Вівальдзі»
- ГЦ «Дзмітрыеў Кірмаш»
Цікавыя факты пра вуліцу
[правіць | правіць зыходнік]- Архітэктура вуліцы Ложынская складаецца са спалучэння савецкага стылю Брэжнеўскай эпохі, цаглянай забудовы 1990-х і сучаснага хай-тэка.
- Пры будаўніцтве метро побач з пачаткам вуліцы былі знойдзены рэшткі маманта.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ложынская вуліца (Мінск)
- Вуліца Ложынская. Там, дзе сустрэліся 3 розных Беларусі. (Фатаграфіі вуліцы. Блог Андрэя Берастоўскага)
- Ложынская Архівавана 9 ліпеня 2021. // Минск старый и новый