Лозі (мова)
| Лозі | |
|---|---|
| | |
| Саманазва | Silozi |
| Краіны | Замбія, Батсвана, Намібія, Зімбабвэ, Ангола |
| Рэгіёны | Паўднёвая Афрыка |
| Афіцыйны статус |
|
| Агульная колькасць носьбітаў | 1340 тыс. (2017) |
| Класіфікацыя | |
| Катэгорыя | Мовы Афрыкі |
|
Нігера-кангалезская макрасям'я
|
|
| Пісьменнасць | лацінка |
| Моўныя коды | |
| ДАСТ 7.75–97 | лоз |
| ISO 639-1 | — |
| ISO 639-2 | loz |
| ISO 639-3 | loz |
| WALS | loz |
| Ethnologue | loz |
| IETF | loz |
| Glottolog | lozi1239 |
Лозі, або ротсэ (саманазвы: silozi, serotze) — мова групы банту, распаўсюджаная на поўначы Паўднёвай Афрыкі, пераважна ў Замбіі, Батсване, Анголе, Намібія і Зімбабвэ. Родная мова народа лозі.
Мае рэгіянальны афіцыйны характар у Замбіі і Намібіі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Мова лозі паходзіць ад дыялекта калола старажытнай мовы сесута. Калола заваявалі ў 1845 - 1864 гг. паўднёвы захад сучаснай Замбіі і рэгіён Капрывы. Нават пасля ўзнаўлення дзяржавы лозі ў другой палове XIX ст. яна з'яўлялася прыдворнай гаворкай.
У 1878 - 1885 гг. у дзяржаве лозі былі заснаваны рэлігійныя цэнтры французскіх місіянераў, якія для распаўсюджвання каталіцызму, карысталіся дапамогай хрысціян-басута. Дзякуючы гэтаму адзіная мова пашыралася сярод простых лозі праз сетку касцёлаў і хрысціянскіх школ.
Пісьмо
[правіць | правіць зыходнік]Першыя запісы на мове лозі з'явіліся ў XIX ст. У 1977 г. у Замбіі адбылася стандартызацыя пісьмовай мовы. Сучасны алфавіт лозі складзены на аснове лацінкі, уключае 26 літар.
Кароткі размоўнік
[правіць | правіць зыходнік]| Мова лозі | Беларуская мова |
|---|---|
| Lumela | Прывітанне |
| U zuhile cwang'i? | Добрай раніцы |
| Ki musihali | Добры дзень |
| Lobala ka kozo | Добры вечар |
| Zamaya sesinde | Да пабачэння |
| U mang'i? | Як тваё імя? |
| Libizo laka ki Mikalaj | Мяне завуць Мікалай |
| Ni zwa kwa Belarus | Я з Беларусі |
| Niyitumezi | Дзякуй |
| Ni tuse! | Дапамажыце! |
| Ni ni utwisisi | Не разумею |
| Na ku lata | Я цябе кахаю |
| Zamaya kafoo! | Пакінь мяне! |
| Ki bukai? | Колькі гэта каштуе? |
| Ni twa tala | Я галодны |
| Ki bata mezi | Я хачу піць |
| Ani yitwi | Не разумею |
| Eni ni na ni butata | У мяне ёсць праблема |
Для паляпшэння артыкула пажадана |
