Перайсці да зместу

Локня (Пскоўская вобласць)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасёлак гарадскога тыпу
Локня
56°50′00″ пн. ш. 30°09′00″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Суб’ект федэрацыі Пскоўская вобласць
Муніцыпальны раён Лакнянскі раён
Гісторыя і геаграфія
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 3 371 чал. (2025)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 81139
Паштовы індэкс 182900
Код АКАТП 58218551000
Паказаць/схаваць карты


Локня (Расія)
Локня
Локня


Мапа

Локня[2] (руск.: Ло́кня) — пасёлак гарадскога тыпу ў Пскоўскай вобласці Расіі, адміністрацыйны цэнтр Лакнянскага раёна. Знаходзіцца за 205 км на паўднёвы ўсход ад Пскова. Чыгуначная станцыя на лініі Дно — Новасакольнікі. Стала мястэчкам ў 1901 годзе ў сувязі з будаўніцтвам чыгункі Дно — Новасакольнікі. Назва — ад ракі Локня, якая працякае паблізу. Статус пасёлка гарадскога тыпу — з 1941 года.

У пасёлку дзейнічаюць мэблевая фабрыка, хлебакамбінат. Друкарня.

Зноскі

  1. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2025 годаМ.: Росстат, 2025.
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0216-4 (т. 13). — карта Пскоўскай вобласці