Перайсці да зместу

Лола Бадалава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лола Бадалава
Дата нараджэння 1928
Месца нараджэння
Дата смерці 25 верасня 1991(1991-09-25)
Месца смерці
Адукацыя
Прафесія актрыса, акцёр дубляжа, тэатральная актрыса
Тэатр
Узнагароды
заслужаны артыст Узбекскай ССР
IMDb ID 0045933

Лола Бадалава (1928, Ташкент, Узбекская ССР — 25 верасня 1991, Ташкент, Узбекістан) — узбекская актрыса тэатра, кіно і дубляжа. Заслужаная артыстка Узбекскай ССР[1][2].

Лола Бадалава нарадзілася ў Ташкенце. Пасля заканчэння сярэдняй школы ў 1945 годзе скончыла школу-студыю кінаакцёра пры кінастудыі «Узбекфільм». Пазней паступіла ў Ташкенцкі тэатральна-мастацкі інстытут імя А. Астроўскага (цяпер Дзяржаўны інстытут мастацтваў Узбекістана  (руск.)), які скончыла ў 1951 годзе па спецыяльнасці «Акцёрскае майстэрства драматычнага тэатра і кіно»[1].

Акцёрскую кар’еру Лола Бадалава пачала ў 1946 годзе ў Дзяржаўным драматычным тэатры імя Хамзы. На сцэне гэтага тэатра выканала каля ста роляў[1] .

Яе кінакар’ера пачалася з эпізадычнай ролі ў фільме «Тахір і Зухра» (1945) рэжысёра Набі Ганіева  (руск.). Яе першай буйной роляй стала роля Лолы ў фільме «Бура» рэжысёраў Р. Козінцава і Л. Траўберга.

  1. 1 2 3 Admins. Lola Badalova(нявызн.). О‘zDSMI (3 чэрвеня 2023). Праверана 23 сакавіка 2025.
  2. Лола Бадалова. Кино-Театр.Ру. Праверана 23 сакавіка 2025.