Лонг-Айленд
| Лонг-Айленд? | |
|---|---|
| Характарыстыкі | |
| Плошча |
|
| Насельніцтва |
|
| Размяшчэнне | |
| 40°47′20″ пн. ш. 73°14′01″ з. д.HGЯO | |
Лонг-Айленд (англ.: Long Island — «Доўгі востраў») — нізінны востраў ў Атлантычным акіяне паблізу вусця ракі Гудзон на паўночным усходзе ЗША, на поўдні штата Нью-Ёрк. Заходняе ўзбярэжжа аддзелена ад мацерыка пратокай Іст-Рывер, паўночнае — пралівам Лонг-Айленд, з паўднёвай часткі і ўсходу абмываецца Атлантычным акіянам. Уздоўж усяго паўднёвага ўзбярэжжа цягнуцца бар’ерныя астравы, званыя «Знешнім бар’ерам», у склад якіх уваходзяць астравы Лонг-Біч[, Барнум, Джонс-Біч, Файр-Айленд і Уэстгемптан; «Вонкавы бар’ер» распасціраецца на 121 км уздоўж паўднёвага берага Лонг-Айленда, ад паўвострава Ракавей у Нью-Ёрку да ўсходняй часткі заліва Шынекокі ў акрузе Сафалк. Востраў складаецца з чатырох акруг, дзве з іх — Бруклін (самы вялікі па колькасці насельніцтва) і Куінс (самы вялікі па тэрыторыі з акруг Нью-Ёрка) — з’яўляюцца дзвюма з пяці частак (бара) Нью-Ёрка. Іншыя два — Наса і Сафалк — складаюць прыгарадную частку, звычайна менавіта іх маюць на ўвазе мясцовыя жыхары пад «Лонг-Айлендам».
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Лонг-Айленд // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
