Лонданскае вока
| Кола агляду | |
| Лонданскае вока | |
|---|---|
| англ.: London Eye | |
| | |
| 51°30′12″ пн. ш. 0°07′11″ з. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Месцазнаходжанне | |
| Архітэктар | Julia Barfield[d], David Marks[d] і kut kutjop[d] |
| Дата заснавання | 1999 |
| Вышыня | 135 м |
| Сайт | londoneye.com (англ.) |
Лонданскае вока (англ.: London Eye) — адно з найбуйнейшых аглядальных колаў у свеце, знаходзіцца ў лонданскім раёне Ламбет на паўднёвым беразе Тэмзы. Адна з найпапулярнейшых славутасцяў Злучанага Каралеўства, штогод яе наведвае больш за 3 млн турыстаў[2].
З вышыні 135 метраў (каля 45 звычайных паверхаў) адкрываецца від практычна на ўвесь горад. Аглядальнае кола — праект архітэктараў Дэвіда Маркса і Джуліі Барфілд, які перамог на конкурсе праектаў пабудоў у гонар надыходу новага тысячагоддзя. Рэалізацыя праекта ў жыццё заняла шэсць гадоў (з 1993 па 1999).
Лонданскае вока мае 32 цалкам закрытыя і кандыцыянаваныя кабінкі-капсулы для пасажыраў, зробленыя ў форме яйка. Капсулы пранумараваны ад 1 да 33, выключаючы нумар 13[3]. Кожная 10-тонная капсула сімвалізуе адзін з 32 бора (раёнаў) Лондана і можа прыняць да 25 пасажыраў. Кола круціцца з хуткасцю 26,4 см у секунду (каля 0,9 км у гадзіну), каб адзін абарот займаў каля 30 хвілін. Каб узяць на «борт» пасажыраў кола не спыняецца — хуткасць дазваляе пасажырам ўваходзіць і выходзіць на ўзроўні зямлі. Кола спыняецца толькі каб інваліды і пажылыя людзі маглі бяспечна здзейсніць пасадку-высадку.
Кола падтрымліваецца спіцамі і выглядае як вялікае кола ровара. Асвятленне Лонданскага вока было заменена святлодыёднай падсветкай ад Color Kinetics у снежні 2006 года, каб зрабіць магчымым лічбавае кіраванне агнямі. Да пачатку працы асвятлення кола працавала да 20:00.
Зноскі
- 1 2 archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
- ↑ «The London Eye a complete visitor guide». The Daily Telegraph. 1 мая 2014 года.
- ↑ «The London Eye in numbers». The Daily Telegraph. 9 сакавіка 2015 г.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- https://www.londoneye.com/ -- Афіцыйны сайт Лонданскага Вока
