Лонданскі Рэйвенсборнскі ўніверсітэт
| Лонданскі Рэйвенсборнскі ўніверсітэт | |
|---|---|
| англ.: Ravensbourne University London | |
| | |
| Арыгінальная назва | англ.: Ravensbourne University London |
| Заснаваны | 1962 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Лондан |
| Сайт | ravensbourne.ac.uk |
Лонданскі Рэйвенсборнскі ўніверсітэт (англ.: Ravensbourne University London) — брытанская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у Лондане.
Агульная характкрыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Лонданскі Рэйвенсборнскі ўніверсітэт (раней Рэйвенсборнскі каледж дызайну і камунікацый) з'яўляецца лічбавым універсітэтам са спецыялізацыяй у галіне медыя і дызайну, з прафесійнай курсамі па модзе, тэлебачанню і вяшчанню, інтэрактыўным дызайне, архітэктуры і дызайну навакольнага асяроддзя, па графічным дызайне, анімацыі, малюнку і інш.
Ён быў створаны ў 1962 годзе шляхам аб'яднання Бромліўскай школы мастацтваў, Сідкапскай школы мастацтваў і Бекенхэмскай школы мастацтваў. Першапачаткова ён знаходзіўся ў Бромлі Каммон, а затым у Чыслхерсце і на паўвостраве Грынвіч ва ўнутраным Лондане, дзе восенню 2010 года адкрыўся новы кампус.
Вучэльня названа ў гонар ракі Рэйвенсборн, якая цячэ ад Бромлі Каммон да Грынвіча.
Зноскі
- ↑ (unspecified title) Праверана 27 ліпеня 2019.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы