Лонданскі Саўт-Банкскі ўніверсітэт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Лонданскі Саўт-Банкскі ўніверсітэт
англ.: London South Bank University
Lsbu-logo.svg
Lsbu.jpg
Арыгінальная назва англ.: London South Bank University
Заснаваны 1982
Год рэарганізацыі 1992
Студэнты 17 600
Размяшчэнне Лондан
Сайт lsbu.ac.uk
Commons-logo.svg Выявы па тэме на Вікісховішчы

Лонданскі Саўт-Банкскі ўніверсітэт (англ.: London South Bank University) — брытанская дзяржаўная даследчая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у Лондане.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт знаходзіцца ў лонданскім раёне Саўтварк, недалёка ад паўднёвага берага ракі Тэмзы (мясцовасць Саўт-Банк), ад якой і атрымаў сваю назву (англ.: South Bank літаральна значыць "паўднёвы бераг"). Заснаваны ў 1892 годзе як політэхнічны інстытут, ён атрымаў статус універсітэта ў 1992 годзе ў адпаведнасці з брытанскім законам аб дадатковай і вышэйшай адукацыі.

У верасні 2003 года ўніверсітэт змяніў назву на сучасную і з тых часоў адкрыў некалькі новых цэнтраў, уключаючы школу аховы здароўя і сацыяльнай дапамогі, цэнтр эфектыўнай і аднаўляльнай энергіі, новы студэнцкі цэнтр, цэнтр прадпрыемстваў і новы медыяцэнтр. Ва ўніверсітэце навучаецца каля 17 тысяч студэнтаў і працуе каля 1 700 супрацоўнікаў.

У лістападзе 2016 года ўніверсітэт быў названы прадпрымальніцкім універсітэтам года па версіі "Times Higher Education Awards". У 2017 годзе ў рамках праграмы выкладання перадавога вопыту ўніверсітэту быў прысвоены "срэбны" ўзровень.

Cтруктура[правіць | правіць зыходнік]

  • Школа прыкладных навук
  • Школа мастацтваў і крэатыўных індустрый
  • Школа навакольнага асяроддзя і архітэктуры
  • Школа бізнесу
  • Школа інжынерыі
  • Школа аховы здароўя і сацыяльнай дапамогі
  • Школа права і сацыяльных навук

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]