Лонданскі гарадскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лонданскі гарадскі ўніверсітэт
Выява лагатыпа
Заснаваны 1894
Сайт city.ac.uk (англ.)
web.city.ac.uk
city.ac.uk (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Будынак каледжа ўніверсітэта

Лонданскі гарадскі ўніверсітэт (англ.: City, University of London) — дзяржаўны даследчы ўніверсітэт, размешчаны ў Лондане (Вялікабрытанія). Быў заснаваны ў 1894 годзе як Нортгемптанскі інстытут і стаў універсітэтам у 1966 годзе, калі і атрымаў цяперашнюю назву.

Галоўны кампус Гарадскога ўніверсітэта размешчаны ў раёне Ізлінгтан Цэнтральнага Лондана, а дадатковыя кампусы — у лонданскім Сіці і ў лонданскіх раёнах Холбарн, Смітфілд і Уайтчэпел. Універсітэт арганізаваны ў сем школ, у рамках якіх працуе каля 40 навуковых аддзелаў і цэнтраў.[1]

Гарадскі ўніверсітэт мае больш чым 100-гадовы вопыт даследаванняў і нязменна высокі рэйтынг працаўладкавання сваіх выпускнікоў і іх зарплат.[2] Місіяй універсітэта, паводле яго стратэгіі, з’яўляецца «весці за сабой Лондан ва адукацыі, навуковых даследаваннях і перадачы ведаў для бізнесу і прафесій».[3] У 2009—10 годзе агульны прыбытак універсітэта склаў 178,5 мільёна фунтаў стэрлінгаў, 8 мільёнаў з якіх паступіла ад даследчых грантаў і кантрактаў.[4] Універсітэт заняў 356-е месца ў свеце ў рэйтынгу QS World University Rankings 2011 года.[5][6]

Гарадскі ўніверсітэт з’яўляецца членам AMBA, EQUIS і Universities UK.

Зноскі

  1. Schools and Academic Departments(недаступная спасылка). City University London. Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2012. Праверана 11 December 2011.
  2. Another top five ranking for City in The Times Good University Guide 2008(недаступная спасылка). City University London. Архівавана з першакрыніцы 23 жніўня 2007. Праверана 16 жніўня 2007.
  3. University Strategy(недаступная спасылка). City University London. Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2010. Праверана 15 чэрвеня 2009.
  4. "Wealth and Health: Financial data for UK higher education institutions, 2009–10". Times Higher Education. 7 April 2011. Праверана 4 July 2011.
  5. "City achieves global recognition in the World University Rankings". City University London. 4 October 2010. Праверана 31 July 2011.
  6. City University London(недаступная спасылка). QS Quacquarelli Symonds Limited. Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2012. Праверана 29 December 2011.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]