Лонданскі ўніверсітэт імя Брунеля
| Лонданскі ўніверсітэт імя Брунеля | |
|---|---|
| англ.: Brunel University London | |
| |
| | |
| Арыгінальная назва | англ.: Brunel University London |
| Заснаваны | 1966 |
| Рэктар | Richard Sykes[d] |
| Студэнты | 14 165[1] |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Лондан |
| Сайт | brunel.ac.uk |
Лонданскі ўніверсітэт імя Брунеля (англ.: Brunel University London) — брытанская дзяржаўная даследчая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у Лондане.
Названы ў гонар Ісамбарда Кінгдама Брунеля, англійскага інжынера, які пабудаваў шматлікія верфі, чыгункі, серыю параходаў, уключаючы першы трансатлантычны параход з прапелерным рухам, а таксама мноства важных мастоў і тунэляў. Яго праекты зрабілі рэвалюцыю ў грамадскім транспарце і тэхніцы Віктарыянскай эпохі.
Агульная характкрыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Ва ўніверсітэце навучаецца больш за 16 000 студэнтаў і працуе 2 500 супрацоўнікаў, а агульны даход у 2019–2020 гадах склаў 237 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў, з якіх 30 % прыпадае на гранты і даследчыя кантракты.
Універсітэт арганізаваны ў тры каледжы:
- каледж бізнесу, мастацтваў і сацыяльных навук;
- каледж інжынерыі, дызайну і фізічных навук;
- каледж аховы здароўя, медыцыны і навук аб жыцці.
Універсітэт з'яўляецца членам Асацыяцыі універсітэтаў Садружнасці, Еўрапейскай асацыяцыі універсітэтаў і Асацыяцыі ўніверсітэтаў Вялікабрытаніі. Універсітэт уваходзіць у шэраг 400 лепшых універсітэтаў свету ў рэйтынгу QS World University Rankings 2022 і Times Higher Education World University Rankings 2022. Універсітэт атрымаў юбілейную прэмію каралевы Лізаветы ІІ ў 2011 годзе.
Зноскі
- ↑ https://hesa.ac.uk/data-and-analysis/students/table-1.csv
- ↑ (unspecified title) Праверана 27 ліпеня 2019.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лонданскі ўніверсітэт імя Брунеля- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
