Лоннае сучляненне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Схема таза. Лоннае сучляненне пазначана #5.

Лоннае сучляненне або лабковы сімфіз (лац.: symphisis pubica) — размешчанае па сярэдняй лініі вертыкальнае злучэнне верхніх галін лонных костак. Размяшчаецца спераду ад мачавога пузыра і зверху ад вонкавых палавых органаў (уваходу ў похву ў жанчын і палавога члена у мужчын). У мужчын да лоннага сучлянення прымацоўваецца звязак, які падвешвае палавы член. У жанчын побач з лонным сучляненнем размяшчаецца клітар.

Анатомія[правіць | правіць зыходнік]

Лонны сімфіз — несінавіяльнае паўрухомае злучэнне. Шырыня сімфіза ў пярэдніх аддзелах на 3-5 мм перавышае яго шырыню па задняй паверхні. Сучляненне ажыццяўляецца за кошт валакніста-храстковага дыска, у тоўшчы якога часта маецца шчылінападобная аваскулярная вадкасная паражніна. Сучленныя паверхні лабковых костак пакрытыя тонкім пластом гіялінавага храстка.

Валакніста-храстковы дыск замацаваны звязкамі, якія ўрастаюць у яго, спрыяе падтрыманню стабільнасці сімфіза. Верхні і ніжні звязак больш магутныя, пярэдні і задні менш выяўленыя. Верхні звязак нацягнуты паміж лоннымі грудкамі і ўмацаваны сухажыллямі цягліц пярэдняй брушной сценкі. Ніжні звязак (дугападобны звязак, звязак Крувелье) размешчаны ўздоўж ніжняга краю лоннага сучлянення.