Лопасцевапёрыя рыбы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Лопасцевапёрыя рыбы
Coelacanth.png
Латымерыя Latimeria chalumnae
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sarcopterygii Romer, 1955

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   161048
NCBI   8287
EOL   8909
FW   266392

Лопасцевапёрыя рыбы (Sarcopterygii) — клас касцістых рыб.

Будове лопасцёвапёрых рыб уласцівы характэрныя асаблівасці. Неакасцянелая пругкая хорда з'яўляецца асновай восевага шкілета. Целаў пазванкоў няма. Вельмі рухомыя і масіўныя ці доўгія апорныя лопасці парных плаўнікоў забяспечаны ўнутраным шкілетам з падоўжаных касцей. Апорны тазавы пояс брушных плаўнікоў размешчаны блізка да лакальнай вывадной адтуліны. Луска на целе касмоіднага тыпу, развілася шляхам зліцця дробных зубападобных лусак. Маецца спіральны клапан у кішачніку, артэрыяльны конус у сэрцы і іншыя старажытныя прыкметы.

Лопасцеваперыя рыбы вядомыя з сярэдзіны ранняга дэвону, прыкладна за 300—400 мільёнаў гадоў да нашай эры. Ужо ў той час яны пачынаюць спецыялізавацца ў двух розных напрамках: у бок развіцця драпежнікаў з моцнымі канічнымі зубамі і ў бок фарміравання малюскаедаў з драбнеючымі зубнымі пласцінкамі. Першы напрамак прадстаўляе надатрад кісцяпёрых рыб (Crossopterygii), другі — надатрад дваякадыхальных (Dipnoi).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Жизнь животных. В 7-ми тт. Т. 4. Рыбы / Под ред. Т. С. Расса. — М.: Просвещение, 1983.