Лора Буш

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Лора Уэлч Буш)
Лора Буш
англ.: Laura Lane Welch Bush
першая лэдзі ЗША
20 студзеня 2001 — 20 студзеня 2009
Папярэднік Хілары Клінтан
Пераемнік Мішэль Абама

Нараджэнне 4 лістапада 1946(1946-11-04)[1][2][…] (77 гадоў)
Імя пры нараджэнні англ.: Laura Lane Welch
Бацька Harold Welch[d]
Маці Jenna Welch[d]
Муж Джордж Уокер Буш
Дзеці Барбара Пірс Буш[d] і Джэна Буш-Хагер[d]
Веравызнанне Аб'яднаная метадысцкая царква[d]
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць бібліятэкарка, настаўніца, аўтабіёграф, дзіцячая пісьменніца, пісьменніца, палітык, СНІД-актывіст, прэзідэнтка
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лора Лэйн Уэлч Буш (англ.: Laura Lane Welch Bush, нар. 4 лістапада 1946, Мідлэнд, штат Тэхас) — жонка 43-га прэзідэнта ЗША Джорджа Буша.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Атрымала педагагічнае адукацыю ў Паўднёвым метадысцкім універсітэце ў Даласе. Затым паступіла ў Тэхаскі ўніверсітэт, дзе вывучала бібліятэчную справу. У лістападзе 1977 года выйшла замуж за Джорджа Буша. У іх дзве дачкі — двайняты Барбара і Джэні.

Лора Буш актыўна займаецца грамадскай дзейнасцю і дабрачыннасцю. У 1990-х гадах, калі Джордж Буш быў губернатарам Тэхаса, па яе ініцыятыве былі арганізаваны Тэхаскі кніжны фестываль, праграма «Гатовы чытаць, гатовы вучыцца» па раннім далучэнню дзяцей да чытання і адукацыйная праграма, якая дапамагае бацькам падрыхтаваць дзяцей да школы. Тады ж першая ледзі Тэхаса заснавала фонд падтрымкі кнігавыдаўцоў, якія выпускаюць кнігі для сямейнага чытання. Акрамя таго, Лора Буш падтрымлівала ініцыятывы, накіраваныя на паляпшэнне здароўя жанчын і дзяцей. Стаўшы першай ледзі Злучаных Штатаў, яна працягнула гэтыя праекты. На ўзор Тэхаскага кніжнага фестывалю стварыла Нацыянальны кніжны фестываль. Пасля тэрарыстычных нападаў на ЗША ў 2001 года Лора Буш патрануе службу валанцёраў.

Зноскі

  1. Internet Movie Database — 1990. Праверана 21 ліпеня 2015.
  2. Laura Welch Bush // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]