Лорд-захавальнік Малой пячаткі
Лорд-захавальнік Малой пячаткі | |
---|---|
Lord Keeper of the Privy Seal | |
| |
Пасаду займае Ціна, баранэса Стоўэл Бістанская з 15 ліпеня 2014 | |
Узначальвае | |
Форма звароту | Высокашаноўны |
Прызначаецца | манархам |
Пасада з’явілася | 1307 |
Першы на пасадзе | Уільям Мелтан |
Лорд-захава́льнік Мало́й пяча́ткі (англ.: Lord Keeper of the Privy Seal) — адна з найстарэйшых пасад у англійскім, а затым і ў брытанскім урадзе.
Гісторыя і паўнамоцтвы
[правіць | правіць зыходнік]Першапачаткова Лорд-захавальнік Малой пячаткі адказваў за захаванасць асабістай пячаткі караля Англіі. У наш час ён з’яўляецца 5-м па рангу сярод Вышэйшых саноўнікаў дзяржавы і з’яўляецца адным з вышэйшых чыноўнікаў Вялікабрытаніі. У гісторыі краіны носьбіты гэтага тытула былі найбольш уплывовымі саноўнікамі, таму што ў мінулым не існавала сучаснай іерархіі чынавенства, і Лорд-захавальнік Малой пячаткі мог займаць самую высокую ўрадавую пасаду (як і Лорд-канцлер ці Першы лорд казначэйства (Лорд-скарбнік). У рэдкіх выпадках англійскай гісторыі пасада Лорда-захавальніка Малой пячаткі замяшчалі спецыяльна створаныя камісіі.
У наш час Лорд-захавальнік Малой пячаткі прызначаецца каралём (каралевай) Вялікабрытаніі па прапанове прэм'ер-міністра. Звычайна гэту пасаду займаюць Старшыні Палаты абшчын ці Палаты лордаў парламента Вялікабрытаніі. Становішча Лорда-захавальніка Малой пячаткі адпавядае пасадзе міністра без партфеля. Акрамя Лорда-захавальніка Малой пячаткі ў Вялікабрытаніі існуе таксама пасада Лорда-захавальніка Вялікай пячаткі (афіцыйнай пячаткі дзяржавы).
З 2014 года лордам-захавальнікам Малой пячаткі з’яўляецца Ціна, баранэса Стоўэл Бістанская.
Найбольш вядомыя Лорды-захавальнікі Малой пячаткі
[правіць | правіць зыходнік]- Уільям Мелтан (1307—1312)
- Томас Балейн (1530—1536)
- Томас Кромвель (1536—1540)
- Фрэнсіс Бэкан (1617—1621)
- Чарлз Спенсер (1755)
- Джон Расел (1761—1763)
- Джордж Спенсер (1763—1765)
- Уільям Піт (1766—1768)
- Агастас Фіц-Рой (1771—1775)
- Джордж Кэмпбел (1853—1855)
- Бенджамін Дызраэлі (1876—1878)
- Арчыбальд Філіп Прымраўз (1885)
- Уільям Гладстан (1886)
- Роберт Гаскойн-Сесіл (1902)
- Артур Джэймс Бальфур (1902—1903)
- Джозеф Осцін Чэмберлен (1921—1922)
- Стэнлі Болдуін (1932—1934)
- Энтані Ідэн (1934—1935)
- Клемент Этлі (1940—1942)
- Айвар Рычард (1997—1998)