Лорэнс Гонзі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лорэнс Гонзі
англ.: Lawrence Gonzi
11-ы Finance Minister of Malta[d]
23 сакавіка 2004 — 12 сакавіка 2008
Папярэднік John Dalli[d]
Пераемнік Tonio Fenech[d]
12-ы прэм’ер-міністр Мальты[d]
23 сакавіка 2004 — 11 сакавіка 2013
Папярэднік Эдвард Фенек Адамі
Пераемнік Джозеф Мускат
4-ы старшыня Садружнасці нацый[d]
25 лістапада 2005 — 23 лістапада 2007
Папярэднік Olusegun Obasanjo[d]
Пераемнік Ёверы Кагута Мусевені
Deputy Prime Minister of Malta[d]
1999 — 2004
Папярэднік Гвіда дэ Марка
Пераемнік Tonio Borg[d]

Нараджэнне 1 ліпеня 1953(1953-07-01)[1][2] (70 гадоў)
Веравызнанне каталіцтва
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць эканаміст, палітык
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Вялікі крыж ордэна Ізабелы Каталічкі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лорэнс Гонзі (англ.: Lawrence Gonzi; нар. 22 красавіка 1948 года) — мальтыйскі палітык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў юрыдычны факультэт Мальтыйскага ўніверсітэта ў 1975 годзе. Працаваў у прыватнай юрыдычнай фірме. Актыўна ўдзельнічаў у руху ў абарону правоў інвалідаў. Быў старшынёй Нацыянальнай камісіі па справах асоб з абмежаванымі магчымасцямі ў 1987—1994 гадах.

Палітычная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

З 1988 году дэпутат парламента ад Нацыяналістычнай партыі. Быў старшынёй Палаты прадстаўнікоў Мальты ў 1988—1996 гадах. Пасля паразы нацыяналістычнай партыі на выбарах 1996 года быў абраны парламенцкім сакратаром фракцыі, а ў наступным годзе — генеральным сакратаром партыі. Пасля таго, як у 1998 годзе яго партыя вярнулася да ўлады, атрымаў ва ўрадзе Эдварда Фенек Адамі партфель міністра сацыяльнай палітыкі. У 2003 годзе яго абавязкі былі пашыраны і да партфеля міністра ён атрымаў пасаду намесніка прэм’ер-міністра.

Прэм’ер-міністр[правіць | правіць зыходнік]

Стаў прэм’ер-міністрам Мальты ў сакавіку 2004 года, пасля таго, як шматгадовы кіраўнік ўрада Фенек Адамі быў абраны прэзідэнтам краіны. У гады кіраўніцтва Гонзі ўрадам Мальта ўвайшла ў красавіку 2004 года ў склад Еўрасаюза, і паспяхова далучылася да еўразоны 1 студзеня 2008 года.

У 2008 годзе Гонзі прывеў партыю да перамогі на чарговых парламенцкіх выбарах і зноў сфарміраваў кабінет. Другі ўрад Гонзі паў 10 снежня 2012 года пасля таго, як у ходзе галасавання ў парламенце за бюджэт краіны страціў большасць. Лорэнс Гонзі вымушаны быў абвясціць аб роспуску палаты дэпутатаў і правядзенні ў сакавіку 2013 года новых выбараў.

Выбары 9 сакавіка 2013 года прынеслі паразу і пасля 15 гадоў знаходжання ва ўладзе Нацыяналістычная партыя сышла ў апазіцыю. На пасадзе прэм’ер-міністра краіны яго змяніў адзін з самых маладых кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў у свеце Джозеф Мускат.

Зноскі

  1. Lawrence Gonzi // Brockhaus Enzyklopädie
  2. Lawrence Gonzi // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]