Перайсці да зместу

Лорэн Мак-Малан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лорэн Мак-Малан
англ.: Lauren MacMullan
Дата нараджэння 30 красавіка 1964(1964-04-30) (62 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія рэжысёр анімацыі, кінарэжысёр, мастак-мультыплікатар, рэжысёр
Кар’ера 1994 – наш час
Узнагароды
IMDb ID 0534041

Лорэн Хантэр Мак-Малан (англ.: Lauren Hunter MacMullan; нар. 30 красавіка 1964(1964-04-30), Бостан) — амерыканская рэжысёрка мультыплікацыі[1].

Першай яе працай на тэлебачанні стаў серыял «Крытык[en]», дзе яна зняла эпізод з запрошанымі зоркамі Джынам Сіскелам і Роджэрам Эбертам, а пасля зрэжысавала мультыплікацыйны серыял «Кароль гары[en]». Затым стала галоўнай рэжысёркай і мастацкай кіраўніцай серыяла «Мішн-Хіл[en]». Пасля хуткага закрыцця гэтага шоу атрымала пасаду рэжысёркі ў «Сімпсанах», дзе прарабіла тры сезоны. Таксама зняла некалькі эпізодаў мультсерыяла «Аватар: Апошні з народа паветра» і атрымала прэмію «Эні» за яго раскадроўку[2].

Мак-Малан была рэжысёркай «Сімпсаны у кіно», а ў 2009 годзе ўваходзіла ў каманду Pixar, якая працавала над мультфільмам «Ньют», да яго закрыцця. Цяпер яна працуе ў Walt Disney Animation Studios, дзе рабіла раскадроўкі да мультфільмаў «Ральф-разбуральнік»[3] і «Звератопія», а таксама зрэжысавала намінаваны на «Оскар» у 2013 годзе мультыплікацыйны кароткаметражны фільм «Завядзіце каня![en]», з якім стала першай жанчынай, якая адзіная зрэжысавала анімацыйны фільм Disney[4].

Год Назва Рэжысёрка Мультыплікатарка Раскадроўшчыца
1994 Крытык[en] Так Не Так
1997 Кароль гары[en] Так Не Так
1999 Мішн-Хіл[en] Так Не Так
2001 Сімпсаны Так Так Так
2005 Аватар: Апошні з народа паветра Не Не Так
2009 Сімпсаны ў кіно Так Так Не
2012 Ральф-разбуральнік Не Не Так
2013 Завядзіце каня![en] Так Не Не
2016 Звератопія Не Не Так
  1. ↑ Lauren MacMullan (англ.). www.imdb.com. Праверана 31 мая 2026.
  2. ↑ Interview with Springfield Weekly (англ.). Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2007. Праверана 31 мая 2026.
  3. ↑ Sciretta, Peter. Pixar's Newt Officially Canceled (англ.)(недаступная спасылка). /Film (12 мая 2010). Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2010. Праверана 31 мая 2026.
  4. ↑ Get A Horse - A New Mickey Mouse Short 85 Years in the Making (англ.). www.awn.com. Архівавана з першакрыніцы 13 чэрвеня 2013. Праверана 31 мая 2026.