Лот Аркнейскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Лот (англ.: Lot) — персанаж легенд артураўскага цыкла, кароль Аркнейскіх астравоў і Лотыяна (цяпер тэрыторыя Шатландыі). Магчыма яго прататыпам паслужыў кельцкі Луд.

Як апісваецца ў «Гісторыі каралёў Брытаніі» Гальфрыда Монмуцкага, Лот быў мужам Маргаўзы, сястры караля Артура. Пасля смерці Утэра, бацькі Артура, і дынастычнага крызісу, далучыўся да міжусобнай барацьбы за ўладу. Падчас супрацьстаяння маладога Артура з мяцежнымі правадырамі быў у апазіцыі да караля, але, калі быў ім пераможаны, пры пасродніцтве Мерліна прызнаў Артура сваім валадаром.

Лот і Маргаўза — бацькі чатырох вядомых братоў-рыцараў: сэра Гавейна, сэра Агравейна, сэра Гарэта і сэра Гахерыса.

Паводле Томаса Мэлары, Лот загінуў, змагаючыся з каралём Пелінарам.

Шаблон:Сямейнае дрэва Караля Артура