Лох-Нес
Выгляд
| Лох-Нес | |
|---|---|
| англ.: Loch Ness шатл. гэл.: Loch Nis | |
| Замак Уркхарт на возеры | |
| Морфаметрыя | |
| Вышыня над узроўнем мора | 16 м |
| Даўжыня | 37 км |
| Шырыня | 1,5 км |
| Плошча | 65 км² |
| Аб’ём | 7,4 км³ |
| Найбольшая глыбіня | 227 м |
| Сярэдняя глыбіня | 132 м |
| Гідралогія | |
| Тып мінералізацыі | прэснае |
| Басейн | |
| Плошча вадазбору | 1775 км² |
| Упадаюць | Морыстан |
| Выцякаюць | Нес |
| Размяшчэнне | |
| Краіна |
|
| Рэгіён | Шатландыя |
Лох-Нес (англ.: Loch Ness, шатл. гэл.: Loch Nis) — прэснаводнае возера ў Шатландыі, распасціраецца на 37 км на паўднёвы захад ад Інвернеса.
Лох-Нес — самы вялікі вадаём на працягу геалагічнага разлома Грэйт-Глен, які праходзіць з поўначы на поўдзень ад Інвернеса да Форт-Уільяма. Возера з'яўляецца часткай Каледонскага канала, які злучае заходняе і ўсходняе марскія ўзбярэжжы Шатландыі.
Лох-Нес займае другое месца па плошчы воднай паверхні сярод азёр Шатландыі: яна складае 65.4 км². Па аб'ёме вады яно займае першае месца. Максімальная глыбіня гэтага возера складае 230 м.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лох-Нес
