Перайсці да зместу

Лоцвіны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Лоцвіны, Мінская вобласць)
Вёска
Лоцвіны
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 149 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1719
Паштовыя індэксы
223942
Аўтамабільны код
5
СААТА
6228808081
Лоцвіны (Беларусь)
Лоцвіны
Лоцвіны
Лоцвіны (Мінская вобласць)
Лоцвіны
Лоцвіны

Ло́цвіны[1] (трансліт.: Locviny, руск.: Лотвины) — вёска ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Бабаўнянскага сельсавета.

Паводле "Слоўніка геаграфічнага Каралеўства Польскага", вёска "Лотвіны" ("Łotwiny", "слуцкага павету, цялядавіцкай гміны") знаходзіцца "над рачулкай Лотвай, правым даплывам Тур'і"[2].

Грунтуючыся на гэтым сведчанні, мовазнавец К. Буга назву Лотва праз прамежкавую форму "Лотъва" выводзіў ад балцкага *Latuva, адкуль назва літоўскай ракі Latuva, і той жа корань у латышскім гідроніме Lat-upе ("рака Лата"), і нават у назве латышоў, якая ад адпаведнага, на сёння дакладна не ідэнтыфікаванага гідроніма[3]. Назвы літоўскіх рэк Latuva, Lat-upis, Lat-upys, возера Lat-ežeris звязваюць з індаеўрапейскім *lat- «цячы»[4][5].

На тэрыторыі Латвіі рэчка Lat-upе — даплыў паўночналатвійскай ракі Гаўі, яе назва, згодна з К. Бугам, прынесеная з поўдня падчас міграцыі балцкіх плямёнаў і з'яўляецца перанесенай на поўнач балцкай назвай нёманскай ракі Гаўі[6].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Ло́твіны
  2. Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Т. 5. Warszawa, 1884. С. 741.
  3. K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 3. Vilnius, 1961. С. 514.
  4. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. C. 182.
  5. K. Karulis. Latviešu etimoloģijas vārdnīca. Rīga, 2001. C. 504—507.
  6. K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 3. Vilnius, 1961. С. 492.

[1]

  1. K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 3. Vilnius, 1961. С, 530.