Перайсці да зместу

Лошыца (жылы раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лошыца
53°50′27″ пн. ш. 27°34′34″ у. д.HGЯO
Краіна
Горад Мінск
Адміністрацыйны раён горада Ленінскі раён
Першае згадванне 1557
Год уключэння ў межы горада 1985
Ранейшыя назвы Лошыца 1-я, Лошыца Любанскага
Паштовыя індэксы 220112
Насельніцтва
  • каля 40 000 чал.
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лошыца — жылы раён у Мінску. Названы ад былой вёскі Лошыца 1-я. Размешчаны ў паўднёвай частцы горада, ад МКАД аддзелены вуліцай Прушынскіх, мікрараёны Лошыцы пабудаваны абапал Ігуменскага тракту. Адзін з самых новых раёнаў Мінска — забудова пачалася ў 2000 годзе. Разлічаны на 50 тысяч жыхароў.

Паблізу раёна, у сутоках рэк Свіслачы і Лошыцы, каля былой вёскі Лошыца 1-я (вуліца Чыжэўскіх) знаходзіцца Лошыцкі сядзібна-паркавы комплекс — помнік сядзібна-паркавага мастацтва другой паловы XIX стагоддзя.

Асноўныя вуліцы

[правіць | правіць зыходнік]

Інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]

Грамадская інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]

У жылым раёне існуе развітая гарадская інфраструктура. У кожным мікрараёне створана развітая сетка гандлёвых аб’ектаў, аптэк і іншых аб’ектаў грамадскага абслугоўвання. У жылым раёне размешчана дзяржаўная натарыяльная кантора № 1 Ленінскага раёна горада Мінска.[1] У мікрараёне Лошыца-1 размешчаны ГЦ «Гіпа» і ГЦ «Е-сіці».

Праз раён праходзяць аўтобусныя, а з 2010 года — тралейбусныя маршруты. Раён абслугоўвае дыспетчарская станцыя Лошыца-2.

Побач з жылым раёнам знаходзіцца сядзібна-паркавы комплекс Прушынскіх — помнік сядзібна-паркавага мастацтва XVIII—XIX стагоддзяў. Знаходзіцца на паўднёвай ускраіне Мінска ў сутоках рэк Свіслач і Лошыца. Парк з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю рэспубліканскага значэння.

Раён таксама вядомы Лошыцкім ярам — месцам дзе праводзіліся масавыя расстрэлы органамі НКУС у 1937—1941 гадах.

У ваколіцах жылога раёна знаходзяцца Лошыцкія курганныя могільнікі.

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Об открытии государственной нотариальной конторы в микрорайоне «Лошица» г. Минска (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2010. Праверана 6 студзеня 2015.
  2. Афіцыйная старонка ДП «Мінсктранс» Архівавана 28 снежня 2014..