Лоўчы
Выгляд
Лоўчы, польск.: łowczy, руск.: ловчий — службовая асоба ў феадальнай дзяржаве.
У ВКЛ пасада існавала ў XV—XVIII стагоддзях. Сачыў за лясамі, у якіх паляваў вялікі князь, распараджаўся паляваннем (звералоўствам і птушкалоўствам)[1]. З канца XVI стагоддзя лоўчы гаспадарскі, а пазней вялікі лоўчы ВКЛ, меў намесніка — лоўчага дворнага (падлоўчага). З канца XVII стагоддзя пасада лоўчага — ганаровы тытул дзяржаўнага саноўніка без пэўных абавязкаў, такое ж становішча займалі і лоўчыя земскія ў паветах.
Зноскі
- ↑ с. 574 том. 26, «Акты издаваемые Виленскою Археографическою Комиссиею для разбора Древних Актов», г. Вильна, 1899 г..
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).