Луара Гургенаўна Айрапецян
| Луара Айрапецян | |
|---|---|
| арм.: Լուարա Գուրգենի Հայրապետյան руск.: Луара Гургеновна Айрапетян | |
| | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Поўнае імя | Луара Гургенаўна Айрапецян |
| Дата нараджэння | 29 верасня 1997 (28 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Краіна |
|
| Музычная дзейнасць | |
| Прафесіі | |
| Гады актыўнасці | з 2004 |
| Інструменты | вакал |
| Жанры | поп-музыка |
| Псеўданімы | Лара |
| luaramusic.net | |
Луара Гургенаўна Айрапецян (арм.: Լուարա Հայրապետյան; нар. 29 верасня 1997, Астрахань, Расія) — расійская і армянская спявачка, лаўрэат шэрагу міжнародных музычных конкурсаў. Вядомая таксама пад псеўданімам Лара. Прадстаўляла Арменію на Дзіцячым Еўрабачанні 2009 і заняла другое месца.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Луара Айрапецян пачала займацца вакалам і бальнымі танцамі ўжо ў чатыры гады. Нягледзячы на юны ўзрост, не раз ставала пераможцам розных усерасійскіх і міжнародных конкурсаў. У 2003 годзе заваявала Гран-пры ў намінацыі «Маленькае дзіва» на міжнародным фестывалі «Вясёлка» ў Валгаградзе. У 2005 годзе за поспехі ў вобласці мастацтва і мастацкай творчасці стала стыпендыятам Урада Астраханскай вобласці. У 2006 годзе была ганаравана Гран-пры на Усерасійскім конкурсе эстраднай песні ў г. Туапсэ, а таксама ўзяла ўдзел у расійскім адборачным конкурсе дзіцячага «Еўрабачання 2006», у якім заняла другое месца пасля сясцёр Талмачовых, якія выйгралі пасля і фінал конкурсу.
У 2008 годзе стала пераможцай дзіцячага музычнага конкурсу міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі Базар 2008» і ўпершыню брала ўдзел у нацыянальным адборы на дзіцячы конкурс Еўрабачанне ад Арменіі. У 2009 годзе яна зноў паспрабавала адабрацца на дзіцячае «Еўрабачанне» ў Арменіі. У тым годзе апроч Луары Айрапецян за права прадстаўляць Арменію ў фінале змагаліся яшчэ шэсць маладых выканаўцаў — Ангел Петрасян, Джулі Берберан і Ліка Мушэгян, гурт «Чэрмак ампікнер» (Белыя аблокі), гурт «Урах хаханджнер» (Вясёлы перазвон), гурт «Зонгах» (Звон) і Разік Агаджанян. Пераможац нацыянальнага адбору вызначаўся шляхам галасавання тэлегледачоў і журы падчас прамога эфіру Грамадскага тэлебачання Арменіі. Ім стала Луара Айрапецян, што выканала песню ўласнага складання пра іспанскі футбольны клуб «Барселона».
У фінале конкурсу, які прайшоў у Кіеве, Луара Айрапецян заняла другое месца, падзяліўшы яго з удзельніцай з Расіі Кацяй Рабавай. У выніку галасавання тэлегледачоў і журы яны абедзве набралі па 116 балаў і адсталі на 5 балаў ад пераможца з Нідэрландаў Ральфа Макенбаха.
У снежні 2009 года Луара Айрапецян заняла другое месца ў міжнародным конкурсе «Дзіцячая Новая хваля-2009».
З 2011 года жыве ў Лос-Анджэлесе[1][2].
Зноскі
- ↑ Hi I’m Luara(недаступная спасылка). luaramelody.com. Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2016. Праверана 5 жніўня 2016.
- ↑ «Золотой ключик» станет международным?(недаступная спасылка). volgaru.info (29 лістапада 2012). Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2016. Праверана 5 жніўня 2016.