Лувійцы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Лувійцы
Warpalawas, King of Tuwana and Tarhunza, worshipping the god of Hittites 2016-12-25 01-1.jpg
Рэльеф VIII ст. да н.э.
Агульная колькасць
Рэгіёны пражывання Малая Азія
Мова лувійская
Рэлігія політэізм
Блізкія этнічныя групы хеты, карыйцы, лідыйцы, лікійцы

Лувійцы — старажытны індаеўрапейскі народ у Малой Азіі. Адыгрывалі важную ролю ў гісторыі Блізкага Усходу ў бронзавым веку.

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Праблема паходжання лувійцаў шчыльна звязана з пытаннямі аб паходжанні індаеўрапейцаў і іх з'яўленні ў Малой Азіі. Навукоўцамі былі высунуты тры асноўныя версіі, паводле якіх продкі лувійцаў і хетаў з'яўляюцца аўтахтонамі або мігрыравалі з Балканскага паўвострава або з усходнееўрапейскіх стэпаў праз Каўказ.

Сучасныя археолагі атаесамляюць першых індаеўрапейцаў у Малой Азіі з прадстаўнікамі Дэмірчыгуюкскай археалагічнай культуры, што ўзнікла ў другой палове 3 тысячагоддзя да н. э.

Да пачатку 2 тысячагоддзя да н. э. адбылося адасабленне лувійцаў ад хетаў. Асірыйскія гандляры з Каніша фіксавалі паміж 1950 г. да н. э. і 1700 г. да н. э. у сваіх запісах імёны і словы лувійскага паходжання.

Сучасная назва народа лувійцы паходзіць ад хецкай назвы Лувія, пад якім мелася на ўвазе заходняя частка Малой Азіі. Акрамя таго, у Хецкай дзяржаве была распаўсюджана асобная пісьмовая лувійская мова. Яе носьбіты жылі не толькі на захадзе ў Арцаве, але таксама на поўдні і паўднёвым усходзе паўвострава.

Дзяржавы[правіць | правіць зыходнік]

Лувійцы не мелі агульнай дзяржавы. У 2 тысячагоддзі да н. э. яны стварылі шэраг малых дзяржаў, захопленых у XVI ст. да н. э. хетамі. У дзяржаве хетаў лувійцы не згубілі сваёй тоеснасці, моўна і культурна адасабляліся ад уласна хетаў.

Найбольш магутная лувійская дзяржава Кіцуватна склалася на тэрыторыі Кілікіі. Яе насельніцтва мела разнастайнае паходжанне, але асабістыя імёны манархаў былі лувійскімі. Тытул манархаў быў роўным манархам дзяржавы хетаў. У XV ст. да н. э. Кіцуватна заключыла саюз з хетамі.

Палітычны цэнтр заходняй лувійская дзяржавы Арцава знаходзіўся каля Эгейскага мора на месцы Эфеса. Яе валадары супернічалі з хетамі ў XV ст. да н. э. Але каля 1350 г. да н. э. хецкае войска здолела перамагчы арцаўскага валадара Анцапахаду. У далейшым на месцы Арцавы ўзгадваліся дзяржавы Міра, Хапала і Зямля ракі Сэх, залежныя ад хетаў.

Некаторыя даследчыкі лічаць, што насельніцтва Троі таксама было пераважна лувійскім.

Мова[правіць | правіць зыходнік]

Пісьмовая лувійская мова адыгрывала значную ролю ў Хецкай дзяржаве ў XIV - XII стст. да н. э. На ёй запісваліся законы і афіцыйныя дакументы. Лувійцы склалі арыгінальную сістэму іерагліфічнага пісьма.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]