Лугавая (Баранавіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Лугавая
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Дурневічы
Насельніцтва
  • 17 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Паштовыя індэксы
225327
Аўтамабільны код
1
СААТА
1204860036
Лугавая на карце Беларусі ±
Лугавая (Баранавіцкі раён) (Беларусь)
Лугавая (Баранавіцкі раён)
Лугавая (Баранавіцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Лугавая (Баранавіцкі раён)

Лугава́я[1] (трансліт.: Luhavaja, руск.: Луговая) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Навамышскага сельсавета. За 14 км на паўночны захад ад Баранавічаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Згадваецца ў дакументах з 1798 года як вёска Дурневічы.

У 1897 годзе вёска ў Гарадзішчанскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, у вёсцы хлебазапасны магазін, ветраны млын.

З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Гарадзішчанскай гміне.

30 ліпеня 1964 года Дурневічы перайменаваны на Лугавую[2].

Да 17 лютага 1975 года ўваходзіла ў склад Гірмантаўскага сельсавета[3].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 29 двароў, 159 жыхароў (1897)
  • 377 двароў, 202 жыхары (1909)
  • 22 двары, 114 жыхароў (1921)
  • 133 жыхары (1970)
  • 32 двары, 33 жыхары (1998)
  • 13 гаспадарак, 26 жыхароў (2005)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063).
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 лютага 1975 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 15 (1461).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]