Лугавое (возера)
Лугавое | |
| |
Каардынаты: 55°27′15,24″ пн. ш. 29°57′58,36″ у. д.HGЯO | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
Вышыня над узроўнем мора | 165,5 м |
Даўжыня | 1,18 км |
Шырыня | 0,55 км |
Плошча | 0,4 км² |
Аб'ём | 0,00162 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 3,39 км |
Найбольшая глыбіня | 12,9 м |
Сярэдняя глыбіня | 4,1 м |
Тып мінералізацыі | прэснае |
Салёнасць | 0,215 ‰ |
Празрыстасць | 1 м |
Плошча вадазбору | 224 км² |
Упадаюць | рака Усыса |
Выцякаюць | рака Усыса |
![]() |
Лугавое — возера ў Беларусі, у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці на паўднёва-заходняй ускраіне горада Гарадок.
Плошча возера 0,4 км², даўжыня 1,18 км, найбольшая шырыня 0,55 км. Сярэдняя глыбіня возера 4,1 м, найбольшая — 12,9 м. На глыбіні да 2 метраў прыходзіцца 28 % плошчы возера. Берагавая лінія звілістая даўжынёй 3,39 км. Вадазбор у межах Гарадоцкага ўзвышша. Плошча вадазбору 224 км².
Катлавіна возера лопасцевай формы. Схілы стромкія пясчаныя і супясчаныя вышынёй да 14 м, на поўдні да 20 м, часткова занятыя хваёвым лесам. На схілах катлавіны абразійны ўступ вышынёй 1—1,5 м. На поўначы і паўночным захадзе два залівы.
Берагі нізкія. Дно пясчанае і глеістае.
Возера эўтрофнае, праточнае. Праз возера працякае рака Усыса, злучае яго з возерам Арэхавае. Надводная прыбярэжная расліннасць распаўсюджана да глыбіні ў 1,5 м перарывістай палосай на адлегласці да 20 метраў ад берага. Падводная расліннасць распаўсюджваецца да глыбіні 2,5 м. Паўднёва-заходні заліў зарастае гарлачыкамі.
У возеры водзяцца шчупак, карась, гусцяра, плотка, акунь, мянтуз і іншыя віды рыб.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Блакітны скарб Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал. Г. Пашкоў і інш. – Мн., 2007. – 480 с.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.3 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш — Мн.: БелСЭ, 1985. — 599 с. — 10 000 экз.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулівін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 356. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 22. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.)