Перайсці да зместу

Луганск

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Луганск
укр.: Луганськ
48°34′18″ пн. ш. 39°17′50″ у. д.HGЯO
Краіна  Украіна
Вобласць Луганская вобласць
Раён Луганскі раён[d]
Мэр Маноліс Васілевіч Пілаваў[d]
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1795
Першая згадка 1740
Вышыня цэнтра 105 ± 1 м
Часавы пояс UTC+2, летам UTC+3
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 403 938 чал. (2019)
Афіцыйная мова украінская і руская
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 0642
Паштовы індэкс 91001–91479 і 291001–291479
Аўтамабільны код BB і НВ / 13
gorod-lugansk.ru
Паказаць/схаваць карты
Луганск (Украіна)
Луганск
Луганск

Луганск (укр.: Луганське, Луганськ; у 1935—1958, 1970—1990 гадах — Варашылаўград) — горад у Луганскай вобласці Украіны. З’яўляецца цэнтрам гэтай вобласці, знаходзіцца ля сутокаў рэк Лугань і Альхавая. Вузел чыгунак і аўтадарог. Ёсць аэрапорт. Буйны цэнтр машынабудавання Данбаса (цеплавозы, аўтамабілі, шчолачныя акумулятары).

Распараджэннем Кабінета міністраў Украіны ад 7 лістапада 2014 г. горад унесены ў Спіс населеных пунктаў, на тэрыторыі якіх органы дзяржаўнай улады Украіны часова не ажыццяўляюць свае паўнаважанні[1].

Узнік у 1795 годзе каля Екацярынаслаўскага (з 1797 Луганскага) чыгуналіцейнага завода; з 1882 года горад.

З красавіка 2014 года пад кантролем уладаў непрызнанай Луганскай Народнай Рэспублікі. 2 чэрвеня 2014 нанесены авіяўдар па будынку Луганскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі. У выніку штурмавога ўдару па будынку Луганскай АДА, які знаходзіцца ў самым цэнтры горада, аўтастаянцы перад ім і скверу імя Герояў Вялікай Айчыннай вайны, загінулі 8 чалавек (3 мужчын і 5 жанчын), 28 былі паранены аскепкамі.

Прамысловасць

[правіць | правіць зыходнік]

Металаапрацоўчая, лёгкая, абутковая, швейная, дрэваапрацоўчая, хімічная і фармацэўтычная.

  • Філармонія, Луганскі дзяржаўны цырк

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]