Лугвен (князь літоўскі)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Лугвен, князь літоўскі)
Перайсці да: рух, знайсці
Лугвен (князь літоўскі)
 

Лугвен, Лугвень, Лонгвін (сяр. 13 ст.) — князь літоўскі, шурын Міндоўга.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню згадваецца (Лековнии, Лонъкогвенъ) Галіцка-Валынскім летапісам пад 1244 годам, калі паваяваў наваколлі Мельніцы — адступаючы са здабычай праз Пінскае княства, нягледзячы на папярэджанне ад пінскага кн. Міхаіла, атрад Лугвеня быў разбіты пагоняй галіцка-валынскіх князёў, сам Лугвен быў паранены, але ўцёк. Паводле Лівонскай старэйшай рыфмаванай хронікі, напэўна, гэтую паразу хацелі выкарыстаць тры браты, літоўская баяры або князькі — Тушэ, Мільгерын і Гінгейка, але Лунгвен (Lengewin) з дапамогаю Міндоўга разбіў іх, пры гэты загінуў родны брат Лугвеня. Лунгвен меў уласную дружыну з 500 ваяроў і двор-замак з чэляддзю.

Напэўна, браў удзел у паходзе Міндоўга на Жамойць і аблозе вікінтава горада Цвірамета, бо, паводле Галіцкага-Валынскага летапісу, абложаны у Варуце Міндоўг ноччу высылае з Варуты свайго шурына з войскам, які разганяе рускіх і ятвягаў.

Згадваецца як сведка (Langwinus sororius noster — Лугвен сестрын наш) у падробленай грамаце Міндоўга ад 1260 года.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Шаланда А. Баярства Міндоўга: склад і паходжанне // ГЕРОЛЬД LITHERLAND № 1-2 (9-10). Год ІІІ. — Горадня, 2003. — С. 15-16.