Лугінічы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Лугінічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
0 чалавек (1993)
Лугінічы на карце Беларусі ±
Лугінічы (Беларусь)
Лугінічы
Лугінічы (Гомельская вобласць)
Лугінічы

Лугінічы — былая вёска ў Акцябрскім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

У сувязі з радыяцыйным забруджваннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (47 сем’яў) пераселены ў 1990-93 гадах у чыстыя месцы.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

За 14 км на ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 34 км ад Гомеля.

Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

На поўдні, усходзе і захадзе меліярацыйныя каналы.

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, а затым па шашы Доўск — Гомель. Планіроўка складаецца з просталінейнай амаль шыротнай вуліцы. Забудова драўляная сядзібнага тыпу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVI стагоддзя. Згадваецца ў матэрыялах 1525-27 гадоў пра канфлікты паміж Вялікім княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай. У інвентары Чачэрскага стараства 1704 года пазначана як вёска. Па вопісе Чачэрскага стараства 11765 года 17 дымоў.

Пасля першага падзела Рэчы Паспалітай (1772 год) у складзе Расійскай імперыі. Па рэвізскіх матэрыялах 1859 года ў складзе Чачэрскага маёнтка графа І. І. Чарнышова-Круглікава. З 1884 года дзейнічалі хлебазапасны магазін, школа граматы, млын, у Дудіцкай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. У 1909 годзе 367 дзесяцін зямлі.

З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Лугініцкага сельсавета Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Баявы», працавалі вятрак і гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны загінуў 51 жыхароў вёскі. Па перапісу 1959 года ў складзе саўгаса «Краснаакцябрскі» (цэнтр — вёска Акцябр). Да 1966 года вёска ўваходзіла ў склад Ліпскага сельсавета[1].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2010 год — жыхароў няма.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1909 год — 46 двароў, 335 жыхароў.
  • 1926 год — 62 двары, 363 жыхара.
  • 1959 год — 241 жыхар (паводле перапісу).
  • 1990—1993 — жыхары (47 сем’яў) пераселены.

Зноскі

  1. Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лістапада, 1 і 8 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0