Лужаны (Чарнавіцкая вобласць)
| Пасёлак гарадскога тыпу | |
| Лужаны | |
|---|---|
| укр.: Лужани | |
| 48°21′47″ пн. ш. 25°45′43″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Вобласць | Чарнавіцкая вобласць |
| Раён | Чарнавіцкі раён[d] |
| Гісторыя і геаграфія | |
| Заснаваны | 1453 |
| Першая згадка | 1453 |
| Ранейшыя назвы | Лэжэні, Лужэны, Лужэн |
| ПГТ з | 1968 |
| Плошча | 8,15 км² |
| Вышыня цэнтра | 179 ± 0 м |
| Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва | 4500 чалавек (2024) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +380-3735 |
| Паштовы індэкс | 59022 |
| КААТУУ | 7322555400 |
| w1.c1.rada.gov.ua/pls/z7… | |
| Паказаць/схаваць карты | |
Лужаны[1] (укр.: Лужани) — пасёлак гарадскога тыпу ў Кіцманскім раёне Чарнавіцкай вобласці Украіны на рацэ Прут.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Лужыны ўпершыню згадваюцца ў 1453 г. у гаспадарчай грамаце, у якой засведчана набыццё вёскі за 400 турэцкіх залатых баярынам Фёдарам Вітольдам у памешчыка Косця Враныча. Спачатку Лужаны ўваходзілі ў склад Малдаўскага княства, якое знаходзілася ў васальнай залежнасці ад Асманскай імперыі, з 1774 г. — у межах Аўстрыі (з 1867 г. — Аўстра-Венгрыі). Ад 1918 г. — у складзе Румыніі, ад 1940 г. — УССР. З ліпеня 1941 г. па сакавік 1944 гг. знаходзілася пад румынскай акупацыяй. Цяпер жыхары пераважна займаюцца сельскагаспадарчай вытворчасцю, аднак пасёлак і мае слаўнае прамысловае мінулае. У 1866 г. праз Лужаны пракладзена чыгунка, якая злучыла Чарнаўцы са Львовам. У 1898—1900 гг. чэшскім інжынерам Пацыкам тут быў пабудаваны цукровы завод. У 1906 г. ад чыгуначнай станцыі пракладзены асобны шлях, тады ж для патрэб сахараварні набыты паравоз. У 1944 г. абсталяванне завода было перавезена на цукровыя заводы ў Чарнаўцы і на завод «Хрэшчацік». У 2-й палове 1950-х гг. на тэрыторыі сахараварні ўвялі ў эксплуатацыю лесаабробчы завод (пасля аб’яднаны з дрэваапрацоўчым камбінатам ў Кіцманскім раёне), у 1960-х гг. адкрыты завод жалезабетонных вырабаў і канструкцый.
У Лужанах ёсць школа, клуб, бібліятэка, музычная школа, бальніца. Ёсць парк — помнік садова-паркавага мастацтва мясцовага значэння «Лужанскі парк», закладзены ў XIX ст. За сродкі дабрачынцаў і грамадскасці ў Лужанах ўстаноўлены помнікі Т. Р. Шаўчэнку і Нябеснай Сотні.
Падчас Рэвалюцыі Годнасці жыхары Лужан прымалі самы актыўны ўдзел. Пасля перамогі Майдана ў Кіеве ў Лужанах была створана самая шматлікая ў вобласці вясковая «народная самаабарона» колькасцю ў 300 чалавек, якая ў перыяд адсутнасці міліцыі на працягу доўгага часу паспяхова сачыла за парадкам і законам. З першых дзён вайны з Расіяй лужанчане сталі сузаснавальнікамі букавінскага валанцёрскага руху. Лужанская валанцёрская група «Дапамога ўкраінскай арміі Чарнаўцы-Лужаны» займаецца дабрачыннай дзейнасцю і сёння.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»

