Перайсці да зместу

Лужасна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Лужасна
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 1 771 чал. (2019)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 212
Паштовыя індэксы
211311
Аўтамабільны код
2
Лужасна на карце Беларусі ±
Лужасна (Беларусь)
Лужасна
Лужасна (Віцебская вобласць)
Лужасна

Лу́жасна[2] (трансліт.: Lužasna, руск.: Лужесно) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Мазалаўскага сельсавета. Размешчана за 12 км ад Віцебска (ад цэнтра горада), за 2 км ад чыгуначнай станцыі Лужасна пры ўпадзенні ракі Лужаснянка ў Заходнюю Дзвіну.

Назва балцкага паходжання, ад назвы ракі Лужасны (цяпер Лужаснянка).

Археалагічныя помнікі паблізу вёскі (гарадзішча і селішча) сведчаць, што гэтая мясцовасць была заселена ў глыбокай старажытнасці. У XV—XVI стст. вёска вядома як велікакняжацкае ўладанне Вялікага Княства Літоўскага. У 1530 г. вёска — цэнтр воласці, належала памешчыку Віцебскага ваяводства Маладзеню. У Лужасне да Паўночнай вайны — праваслаўная царква Святога Мікалая, двор уладальніка. У вёсцы 100 жыхароў, у іх ліку 20 плытагонаў, 15 стругавых цесляроў. Падчас вайны пастоямі і праходамі войск, эпідэміяй Лужасна было спустошана, тут застаўся 1 селянін, а навокал, як пісаў відавочца, толькі магілы і сляды былых сядзіб, якія зараслі быльнягом. У 1717 г. Лужасна — каралеўшчына, дзе больш за 30 гаспадароў-сялян, якія мелі 1/8—1/3 службы. Яны плацілі 150 злотых чыншу, апрача гэтага аддавалі ўладальніку 90 салонак збожжа, 10 пудоў мёду, урадніку — 24 салонкі збожжа. Мелася карчма. У 1740 г. тут заснавана мукамольная вытворчасць.

Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай Лужасна ў складзе Расійскай імперыі. У 1815 г. тут пабудавана мураваная праваслаўная царква Узвіжання Крыжа Гасподня. У 1834 г. у вёсцы 374 рэвізскія сялянскія душы. У 1846 г. маёнтак, у склад якога ўваходзіла 17 вёсак, прыватная ўласнасць памешчыка маёра і кавалера Мікалая Енькі, які меў 696 сялян і 3188 дзесяцін зямлі. Сялянам належала 1187 дзесяцін зямлі. У вёсцы размяшчаўся збожжазапасны магазін. Штогод 14 верасня тут адбываўся кірмаш. У 1863 г. на мукамольнай вытворчасці ў Лужасне працавала 10 рабочых, выраблялася мукі на 27 тыс. руб.

У 1900 г. пры царкоўнапрыходскай школе, якая існавала з 1863 года, адкрыты інтэрнат на 30 месц. У 1903 г. ў Лужасне быў вятрак. У 1905 г. маёнтак (1 двор, 7 жыхароў) належаў Віцебскаму сельскагаспадарчаму таварыству, якое валодала 13 дзесяцінамі зямлі. Засценак (3 двары, 9 жыхароў) меў 39 дзесяцін зямлі. Цвінтар (3 двары, 9 жыхароў) належаў царкве, якая мела 38 дзесяцін зямлі. У 1909 г. у Лужасна адкрыта земляробчая школа.

У 1920 г. у маёнтку арганізавана сельскагаспадарчая арцель, у 1922 г. саўгас «Лужасна». Працавала кузня, сталярная майстэрня. З 20 жніўня 1924 г. вёска ў Бараўлянскім сельсавеце Лосвідскага, з 29 кастрычніка 1924 г. — Кузняцоўскага, з 26 сакавіка 1927 г. — Віцебскага раёна і акругі, з 20 лютага 1938 г. — Віцебскага раёна і вобласці. У 1928 г. на сукнавалцы працавала двое рабочых.

З ліпеня 1941 па чэрвень 1944 гг. вёска акупіравана нямецкімі войскамі, якія ў 1941—1943 гг. знішчылі тут многія сотні ваеннапалонных, партызан і мірных жыхароў. На фронце загінула 12 вяскоўцаў, у партызаназ 3. Пасля вайны вёска адбудавалася. Да 20 снежня 1960 г. вёска ў складзе Біцялёўскага сельсавета, пасля — у Мазалаўскім сельсавеце[3], цэнтр вучэбна-доследнай гаспадаркі «Лужасна». 14 ліпеня 1967 г. з вёскай аб’яднаўся асфальтабетонны завод.

Царква
Памятны знак на месцы знішчэння савецкіх грамадзян

Установы адукацыі

[правіць | правіць зыходнік]
Ваеннае вучылішча
  1. http://pop-stat.mashke.org/belarus-census-2019/viciebskaja.htm
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 снежня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 4 (924).
  4. а б Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. т.1 / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1979. — Т. 1. — 768 с. — 50 000 экз. (руск.)