Лукава (Маларыцкі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Аграгарадок
Лукава
Часовня в Луково.jpg
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1651
Аўтамабільны код
1
Лукава на карце Беларусі ±
Лукава (Маларыцкі раён) (Беларусь)
Лукава (Маларыцкі раён)
Лукава (Маларыцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Лукава (Маларыцкі раён)

Лу́кава[1] (трансліт.: Lukava, руск.: Луково) — аграгарадок у Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Лукаўскага сельсавета.

Паданне пра Лукаўскую царкву[правіць | правіць зыходнік]

Некалі над Лукаўскім возерам (цяпер Лукаўскае вадасховішча) паднялася моцная бура. У гэты час на паўвостраве, каля капліцы, сабраліся жыхары вёскі, а возера заліло частку паўвострава і такім чынам адлучыла людзей ад берага. Вада прыбывала і адна з хваль нават разбурыла капліцу, вернікам здавалася, што смерць непазбежная.

Раптам з разбуранай капліцы выйшла маладая жанчына і быццам крыкнула: «Усе, хто верыць у Бога, ідзіце за мной, я выведу вас адсюль!». Яе спыталі: «Хто ты такая, назаві сваё імя?». Жанчына адказала: «Завіце мяне «Утоли мои печали», а ў памяць, што я ў вас была, пакідаю мой след». Пасля яна ступіла нагой на валун, які знаходзіўся побач, і на ім застаўся адбітак босай нагі.

Потым яна быццам проста пайшла па бурлівай вадзе, якая даходзіла ёй толькі да кален. Людзі пайшлі ўслед і таксама ішлі па калені ў вадзе, такім чынам прайшлі праз усё возера. Праўда, выратаваліся не ўсе, у жывых засталіся толькі тыя, хто верыў. І цяпер праз усё возера праходзіць вузкая паласа зямлі, па якой можна прайсці, калі ўзровень вады мінімальны, старажылы завуць яе градкай.

У памяць выратавання людзі набылі абраз і назвалі яго «Утоли мои печали». Потым на месцы разбуранай капліцы пабудавалі царкву, куды змясцілі абраз. Царква неўзабаве згарэла, але абраз аказаўся непашкоджаным, ён ляжаў на камяні са следам паблізу згарэлай царквы.

Потым была пабудавана новая царква, у якой з левага боку ад алтара на адмыслова пабудаваных прыступках усталяваны той абраз «Утоли мои печали» ці Божая Маці Лукаўская, якая пасля пажару стала шанавацца цудадзейнай. Царкву асвячалі ў дзясятую пятніцу пасля Вялікадня, гэты дзень быў названы «дзясятухай» і стаў для жыхароў Лукава пасадным святам. На гэта свята прыходзіла шмат людзей з самых розных месцаў. Асабліва шмат пілігрымаў было з Украіны (нават з Пачаева прыходзілі пакланіцца Лукаўскаму абразу Божай Маці). Яшчэ за тыдзень да свята да царквы сцякалася шмат паломнікаў, ахвотнікаў вылечыцца ад розных хвароб, бо камень са следам і вада ў возеры ў гэты дзень лічыліся гаючымі.

У 1850 годзе падчас маравой язвы ва Украіне, адной кабеце з Валынскай губерні ў сне з'явілася Багародзіца і загадала ёй ісці ў сяло Лукава да цудадзейнага абраза і там, у храме, адслужыць малебен пра здароўе. Пасля таго, як гэты наказ быў выкананы, эпідэмія маравой язвы спынілася.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Лу́кі, мн.. Лу́каў, м.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лукава: Гісторыя і сучаснаць. Ч. 2. — Маларыта, 2010. — 120 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]