Лукасаўскі прафесар матэматыкі
Выгляд
Лукасаўскі прафесар матэматыкі (англ.: Lucasian Professor of Mathematics) — імянная прафесура ў Кембрыджскім універсітэце.
Адна з самых прэстыжных акадэмічных пасад у свеце. Заснавана ў 1663 годзе прападобным Лукасам Генры (1610—1663), англійскім святаром і палітыкам, выпускніком Кембрыджскага ўніверсітэта, членам парламента ў 1640—1648 гадах. Афіцыйна зацверджана ўказам караля Карла II 18 студзеня 1664 года.
Лукас Генры завяшчаў Кембрыджскаму ўніверсітэту сваю бібліятэку (4 тыс. кніг) і зямлю, якая давала даход у 100 фунтаў у год, для фінансавання пасады прафесара матэматыкі.
Спіс Лукасаўскіх прафесараў
[правіць | правіць зыходнік]
| № п/п |
Год абранні |
Вучоны | Спецыялізацыя |
|---|---|---|---|
| 1. | 1663 | Ісаак Барау | Матэматыка |
| 2. | 1669 | Ісаак Ньютан | Матэматыка і фізіка |
| 3. | 1702 | Уільям Уістан | Матэматыка |
| 4. | 1711 | Нікалас Сандэрсан | Матэматыка |
| 5. | 1739 | Джон Колсан | Матэматыка |
| 6. | 1760 | Эдуард Уорынг | Матэматыка |
| 7. | 1798 | Ісаак Мілнер | Матэматыка і хімія |
| 8. | 1820 | Роберт Вудхаўз | Матэматыка |
| 9. | 1822 | Томас Тёртан | Матэматыка |
| 10. | 1826 | Джордж Бідэль Эйры | Астраномія |
| 11. | 1828 | Чарлз Бэбідж | Матэматыкі і вылічальная тэхніка |
| 12. | 1839 | Джошуа Кінг | Матэматыка |
| 13. | 1849 | Джордж Габрыэль Стокс | Фізіка і механіка |
| 14. | 1903 | Джозеф Лармар | Фізіка |
| 15. | 1932 | Поль Адрыен Марыс Дзірак | Фізіка |
| 16. | 1969 | Джэймс Лайтхіл | Механіка |
| 17. | 1979 | Стывен Уільям Хокінг | Тэарэтычная фізіка і касмалогія |
| 18. | 2009 | Майкл Грын | Тэарэтычная фізіка |
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Lucasian Chair.org Архівавана 15 сакавіка 2018.