Лукас Пакета

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Лукас Пакета
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Лукас Талентыну Каэлью ды Ліма
Нарадзіўся 27 жніўня 1997(1997-08-27)[1][2] (26 гадоў)
Грамадзянства  Бразілія
Рост 180 см
Вага 72 кг
Пазіцыя атакавалы паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Англія Вест Хэм Юнайтэд
Нумар 10
Маладзёжныя клубы
2007—2016 Бразілія Фламенгу
Клубная кар’ера[* 1]
2016—2019 Бразілія Фламенгу 67 (15)
2019—2020 Італія Мілан 37 (1)
2020—2022 Францыя Алімпік Ліён 67 (18)
2022— Англія Вест Хэм Юнайтэд 66 (21)
Нацыянальная зборная[* 2]
2016—2017 Бразілія Бразілія (да 20) 8 (1)
2018— Бразілія Бразілія 37 (7)
Узнагароды і медалі
Кубкі Амерыкі
Золата Бразілія 2019
Срэбра Бразілія 2021
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 28 лістапада 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 28 лістапада 2022
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лукас Талентыну Каэлью ды Ліма (парт.: Lucas Tolentino Coelho de Lima), больш вядомы як Лу́кас Пакета́ (парт.: Lucas Paquetá; нар. 27 жніўня 1997 года) — бразільскі футбаліст, атакуючы паўабаронца англійскага клуба «Вест Хэм Юнайтэд» і нацыянальнай зборнай Бразіліі. Мянушка футбаліста паходзіць ад назвы вострава, у ваколіцах якога бразілец гадаваўся[3].

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

«Фламенгу»[правіць | правіць зыходнік]

Пакета ў кашулі «Фламенгу».

Займацца футболам пачаў у акадэміі клуба «Фламенгу», да якога далучыўся ў веку 10 гадоў. Ужо ў 15 гадоў лічыўся адным з самых тэхнічна даравітым футбалістам свайго ўзросту. У сакавіку 2016 года Пакета далучыўся да складу прафесійнай каманды клуба, склаўшы дагавор да 2020 года[4]. Дэбют спартсмена адбыўся 5 сакавіка 2016 года, калі Лукас выйшаў у пачатковым складзе ў матчы Лігі Карыёка ў матчы супраць «Бангу» з лікам 3:1[5]. Свой першы гол у прафесійнай кар’еры забіў 19 лютага 2017 года ў пераможным матчы супраць «Волты-Рэдонды» (4:0). Віднымі трапленнямі ў браму іграка былі галы ў фінале Кубка Бразіліі 2017 года супраць «Крузейру» і ў фінале Паўднёваамерыканскага кубка 2017 года супраць аргенцінскага «Індэпенд’ентэ». Абодва матчы скончыліся ўнічыю 1:1, але ў выніку двойчы клуб станавіўся толькі другім.

«Мілан»[правіць | правіць зыходнік]

10 кастрычніка 2018 года інфармацыйныя агенцтвы ва ўсёй Бразіліі і Італіі паведамілі, што паводле ўзгодненага дагавора Пакета за 35 мільёнаў еўра далучыўся да складу італьянскага «Мілана». Клуб з Апенінаў апярэдзіў у барацьбе за іграка французскі «Пары Сен-Жэрмен». 12 студзеня 2019 года футбаліст дэбютаваў у складзе клуба, правёўшы на пляцоўцы 85 хвілін матча супраць «Сампдорыі» (2:0) ў розыгрышу Кубка Італіі. Спачатку ігрок часта выходзіў на пляцоўку і нават здабыў галявы асістэнцкі пункт у матчы супраць «Ромы» 3 лютага 2019 года і гол у матчы супраць «Кальяры» праз тыдзень 10 лютага. У наступным, і ў асаблівасці ў наступным сезоне 2019/20 Пакета ўжо меў няшмат гульнявога часу, а канчатак сезона наогул правёў на лаўцы запасных.

«Алімпік Ліён»[правіць | правіць зыходнік]

30 верасня 2020 года французскі клуб «Алімпік» з Ліёна абвясціў аб набыцці Пакеты, склаўшы з іграком пяцігадовы кантракт за 20 мільёнаў еўра[6]. У новым клубе ігрок атрымаў новы подых і сезон 2021/22 паўабаронца скончыў у статусе найлепшага замежнага іграка чэмпіянату Францыі. Папярэдні сезон быў такім жа паспяховым, гэта значыць у кожны з двух сезонаў бразілец адзначаўся 9 разоў у матчах Лігі 1.

«Вест Хэм Юнайтэд»[правіць | правіць зыходнік]

29 жніўня 2022 года англійскі «Вест Хэм Юнайтэд» абвясціў пра пераход іграка ў склад клуба за рэкордную для англічанін суму, якую, аднак, не абвясцілі[7]. Мяркуецца, што было выдаткавана больш за 50 мільёнаў фунтаў[8]. 31 жніўня паўабаронца дэбютаваў у складзе новага клуба ў матчы Прэм’ер-лігі супраць «Тотэнхэм Хотспур» (1:1)[9].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Ігрок пачаў прыцягвацца яшчэ да юнацкай і моладзевай зборных Бразіліі. У 2018 годзе быў уключаны ў пашыраны спіс зборнай Бразіліі на чэмпіянат свету 2018, але ў выніку ў фінальны спіс не трапіў. Ужо па сканчэнні чэмпіянату свету быў выкліканы ў склад зборнай на матчы супраць зборных ЗША і Сальвадора[10]. 7 верасня дэбютаваў у нацыянальнай камандзе, замяніўшы на 71-й хвіліне Філіпі Каўтынью, у матчы супраць зборнай ЗША[11]. Свой першы гол у колерах Бразіліі адправіў у браму зборнай Панамы ў таварыскім матчы, які ладзіўся 23 сакавіка 2019 года. У маі 2019 года стала вядома, што Пакета возьме ўдзел у сваім першым афіцыйным турніры — Кубку Амерыкі 2019. 6 ліпеня 2021 года адзначыўся голам у браму зборнай Перу ў паўфінале Кубка Амерыкі 2021[12].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

«Фламенгу»:

«Вест Хэм Юнайтэд»:

Бразілія:

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]