Лукаш Антоній Александровіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лукаш Антоній Александровіч
Герб «Александровіч»[d]
Герб «Александровіч»[d]
пасол на Сойм Рэчы Паспалітай[d]
падстароста лідскі[d]
1713 — 1720
стольнік лідскі[d]
1713 — 1714
скарбнік лідскі[d]
1710 — 1713
харунжы лідскі[d]
1714 — 1749

Нараджэнне 1684
Смерць 1763
Род Александровічы
Жонка Канстанцыя з Александровічаў[d]
Дзеці Францішак Антоній Александровіч і Дамінік Александровіч

Лукаш Антоній Александровіч (польск.: Łukasz Antoni Aleksandrowicz; 1684 — 1763) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са шляхецкага роду Александровічаў герба «Александровіч».

Лідскі скарбнік у 1710—1713 гадах, стольнік у 1713—1714 гадах, падстараста ў 1713—1720 гадах, харунжы ў 1714—1749 гадах, з 1733 г. — маршалак каптуровых судоў. Выбіраўся паслом на соймы 1718, 1722 і 1738 гадах, таксама ён быў паслом на элекцыйным сойме 1733 года[1].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты з Канстанцыяй з Александровічаў (пам. 1749), дачкой наваградскага кашталяна[1].

Зноскі