Лукаш Бэндэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Лукаш Бэндэ
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 1 лістапада 1903(1903-11-01)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 23 снежня 1961(1961-12-23) (58 гадоў)
Месца смерці:
Пахаванне:
Альма-матар:
Месца працы:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: літаратуразнавец, літаратурны крытык
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы
Платон Галавач і Лукаш Бэндэ сярод слухачоў мінскай партшколы. Галавач другі справа ў верхнім шэрагу, Бэндэ крайні справа ў другім шэрагу

Лукаш Бэндэ (1 лістапада 1903, в. Шчакоцк, цяпер Іванаўскі раён — 23 снежня 1961) — беларускі літаратурны крытык і літаратуразнавец.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў Камуністычны ўніверсітэт Беларусі (1926). Працаваў у Віцебскім ветэрынарным інстытуце, Інстытуце мовы, літаратуры і мастацтва АН БССР, адначасова ў часопісе «Напагатове» і Дзяржаўным выдавецтве ў Ленінградзе і ў Ленінградскім тэатральным інстытуце, з 1935 — у Інстытуце рускай літаратуры («Пушкінскі Дом»), загадваў кафедрай рускай літаратуры Ленінградскага абласнога настаўніцкага інстытута. Член БелАПП. Член СП СССР1934). У час Вялікай Айчыннай вайны служыў у войсках НКУС (Ленінград). З 1946 — выкладчык у педагагічных і настаўніцкіх інстытутах Даўгаўпілса, Ленінграда, Выбарга, Жытоміра, рэдактар Ленінградскага аддзялення Дзяржаўнага літаратурнага выдавецтва.

Пахаваны на Шувалаўскіх могілках у Ленінградзе.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Дэбютаваў у друку у 1925 годзе. Аўтар кніг «Янка Купала: Крытычны нарыс» (1932), «Андрэй Александровіч» (1932), шматлікіх артыкулаў і рэцэнзій у перыядычным друку. У 30-я гады склаў шэраг чытанак, хрэстаматый па беларускай літаратуры для школ.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]